29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі маці «здала» ў паліцыю роднага сына, які ўхіляўся ад войска

29
У Расеі маці «здала» ў паліцыю роднага сына, які ўхіляўся ад войска

Жыхарка Падмаскоўя была заклапочаная яго захапленнем відэагульнёй Counter-Strike.

Жыхарка Маскоўскай вобласці краіны-агрэсара, РФ, пажалілася ў паліцыю на тое, што яе родны сын ухіляецца ад службы ў войску. Пра гэта ў нядзелю, 29 траўня, паведамляе Telegram-канал «Осторожно, новости».

Паводле звестак журналістаў, жыхарка Адзінцова была заклапочаная захапленнямі 22-гадовага сына - гэта відэагульня Counter-Strike, гульнявыя гаджэты, а таксама фінгерборд (паменшаная копія скейтборда, з дапамогай якой на пальцах можна выконваць розныя відовішчныя трукі), на продажах якога ён нібыта і зарабляў на жыццё.

У выніку расейка напісала на сына заяву ў паліцыю, у якой паведаміла, што ён ухіляецца ад вайсковай службы. Маці папрасіла сілавікоў прыняць адпаведныя захады.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках