19 красавiка 2024, Пятніца, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ленінградскай вобласці РФ пры дзіўных абставінах памёр 24-гадовы беларус

6
У Ленінградскай вобласці РФ пры дзіўных абставінах памёр 24-гадовы беларус

У прычынах разбіраюцца судмедэкспэрты

У інтэрнаце горада Ціхвін Ленінградскай вобласці Расеі знайшлі труп 24-гадовага беларуса. Слядоў гвалтоўнай смерці на целе маладога чалавека не знайшлі, але каля рота ў яго была пена, паведамляе мясцовы партал «Мойка78».

27 траўня ў паліцыю паступіла паведамленне аб тым, што ў інтэрнаце на вуліцы Карла Маркса ў адным з пакояў знойдзены труп невядомага мужчыны. Паліцыянты, якія прыбылі на месца здарэння, устанавілі асобу загінулага. Ім выявіўся 24-гадовы грамадзянін Рэспублікі Беларусь.

Слядоў гвалту на трупе не знайшлі. У кватэры не быў парушаны парадак, дзверы былі закрытыя знутры.

Паводле папярэдняй інфармацыі, перад смерцю загінулага ванітавала. У абставінах здарэння зараз разбіраюцца судмедэкспэрты і паліцэйскія.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках