Ікона расейскай прапаганды заклікала Пуціна скончыць вайну
6- 29.05.2022, 16:05
- 21,214
Гісторыя ўкраінскай пенсіянеркі нашмат складанейшая, чым здаецца.
Бабуля з савецкім сцягам, якая праславілася пасля сустрэчы з украінскімі вайскоўцамі, плануе патэлефанаваць прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну, каб ён спыніў вайну ва Украіну.
Пра гэта гаворыцца ў артыкуле амерыканскага выдання The Wall Street Journal.
Бабуля Ганна Іванова, якая страціла сваё жыллё ў выніку абстрэлаў УС РФ і якая праславілася пасля сустрэчы з украінскімі вайскоўцамі, сцвярджае, што набытая сярод расейцаў слава выклікае ў яе здзіўленне.
Паводле словаў журналістаў, гісторыя пенсіянеркі нашмат складанейшая, чым здаецца. Яе жыццё "прасякнутае трагедыямі", якія ёй выпала перажыць у выніку баявых дзеянняў і распаду СССР.
Разам з гэтым бабуля не хоча, каб яе асацыявалі з расейскай прапагандай, і плануе патэлефанаваць прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну.
"Хацела б я патэлефанаваць Пуціну і сказаць яму: чаму нельга было развязаць гэтае пытанне без вайны, каб ні іхнія хлопцы, ні нашыя не гінулі? Гэта вялізнае бедства для Украіны і для Расеі. Што мы, Украіна, зрабілі з Расеяй, што яны павінны нас забіць? Расея пачала. Украіна іх не чапала", – падкрэсліла жанчына ў зносінах з журналістамі.