18 красавiка 2024, Чацвер, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча перадала Украіне тры батарэі 155-міліметровых «Крабаў»

13
Польшча перадала Украіне тры батарэі 155-міліметровых «Крабаў»

Што вядома пра гэтую САУ?

Польшча перадала Украіне самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі калібру 155 мм KRAB. Пра гэта паведамляе Polskie Radio, спасылаючыся на крыніцу ва ўрадзе.

Паводле звестак выдання, Польшча перадала ўкраінскай арміі 18 самаходных гаўбіцаў KRAB (тры батарэі).

Паводле словаў суразмоўцы журналістаў, Польшча таксама навучыла 100 украінскіх артылерыстаў працы з гаўбіцамі KRAB.

KRAB – гэта польская самаходная артылерыйская ўстаноўка калібру 155 мм, сумяшчальная з боепрыпасамі NATO. Для вытворчасці артустаноўкі выкарыстоўваецца вежа ад брытанскай САУ AS-90 са ствалом калібру 155 мм і даўжынёй 52 калібру. Максімальная далёкасць стральбы – 40 км.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках