25 красавiка 2024, Чацвер, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сілавікі затрымалі маці шасцярых дзяцей з Гомеля

10
Сілавікі затрымалі маці шасцярых дзяцей з Гомеля

Яна паспела паведаміць мужу, што затрыманая і яе правы парушаюцца.

У суботу, 28 траўня, у Магілёве была затрыманая 43-гадовая шматдзетная маці і псіхолаг з Гомеля Вольга Елісеева. Пра гэта паведамляе «Гомельская вясна».

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Вольгу затрымалі за ўдзел у «свяце баявога карагоду» на 72 гадзіны (мабыць, да суда паводле адміністрацыйнага артыкула). Яна паспела паведаміць мужу, што затрыманая і яе правы парушаюцца. Больш інфармацыі пра яе няма.

Беручы да ўвагі наяўнасць у жанчыны няпоўнагадовых дзяцей, паводле вынікаў суда яе не могуць адправіць на «суткі» – толькі аштрафаваць. Але да суда закон дазваляе адпраўляць маці ў ізалятар.

У Вольгі Елісеевай шасцёра дзяцей: 17-гадовая дачка і пяцёра сыноў ад 5 да 12 гадоў. У 2016 годзе Вольга была ўганараваная ордэнам Маці.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках