17 красавiка 2024, Серада, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA паказала відэа самага доўгага палёту над Марсам

1
NASA паказала відэа самага доўгага палёту над Марсам

Паглядзіце, як гэта было.

Амерыканскае касмічнае агенцтва апублікавала відэа, знятае гелікоптарам Ingenuity падчас рэкорднага 25-га палёту над паверхняй Чырвонай планеты, піша Хайтэк.

У працэсе палёту, які адбыўся яшчэ 8 красавіка, Ingenuity ўстанавіў адразу некалькі рэкордаў: гэта быў самы доўгі палёт, які быў выкананы з самай высокай хуткасцю. Гелікоптар праляцеў адлегласць 704 м з хуткасцю 5,5 м/с (блізу 20 км/г). Чорна-белая навігацыйная камера, усталяваная на дне апарата, зафіксавала палёт.

Палёт выконваецца на вышыні блізу 10 мэтраў. Падняўшыся на патрэбны ўзровень, гелікоптар накіроўваецца на паўднёвы захад і менш як за 3 с разганяецца да максімальнай хуткасці. Падчас гэтага палёту гелікоптар пралятае над групай пясчаных дзюнаў, а потым, прыкладна ў сярэдзіне відэа, над некалькімі камяністымі палямі. Ingenuity – аўтаномны апарат, таму ён самастойна знаходзіць зручнае месца для пасадкі і прызямляецца.

Відэазапіс пачынаецца праз секунду пасля пачатку палёту. Гэтага часу дастаткова, каб падняцца на вышыню, на якой пыл, што ўзняўся падчас узлёту, не будзе небяспечным для навігацыйнай камеры. Акрамя таго, хуткасць відэа павялічаная прыкладна ў 5 разоў для зручнасці прагляду.

Атмасфера на Марсе істотна адрозніваецца ад зямной. Шчыльнасць атмасферы на чырвонай планеце амаль на два парадкі ніжэйшая. Адна з ключавых задачаў дрона Ingenuity – праверка магчымасці палёту беспілотных апаратаў ва ўмовах разрэджанай атмасферы. Гэта дазволіць выкарыстоўваць дроны для выведкі мясцовасці і вывучэння такіх цяжкадаступных месцаў, як скалы або западзіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках