20 красавiка 2024, Субота, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

SpaceX паспяхова вярнуў астранаўтаў NASA з МКС

3
SpaceX паспяхова вярнуў астранаўтаў NASA з МКС

Карабель прызямліўся ў Фларыдзе.

Капсула SpaceX Crew Dragon з чатырма астранаўтамі NASA паспяхова прываднілася непадалёк ад узбярэжжа Фларыды.

На борце Crew Dragon на Зямлю вярнуліся тры астранаўты NASA Томе Маршберн, Раджа Чары і Кайл Бэран, а таксама нямецкі астранаўт Маціяс Маўрэрэ з Еўрапейскага касмічнага агенцтва, паведамляе nv.ua.

Астранаўты скончылі частку місіі Crew-3, і адправіліся ў космас на тым жа караблі Crew Dragon у лістападзе 2021-га.

Яны праводзілі навуковыя эксперыменты ў арбітальнай лабараторыі і абслугоўвалі станцыю падчас выхадаў у адкрыты космас.

Незадоўга пасля прыбыцця на МКС Расея знішчыла адзін са сваіх спадарожнікаў ракетай наземнага базавання, стварыўшы воблака касмічнага смецця, якое пагражала цэласнасці МКС.

Пасля гэтай падзеі экіпаж Crew-3 разам з расейскімі касманаўтам на борце МКС перайшлі ўнутр сваіх касмічных караблёў на выпадак, калі абломкі знішчанага спадарожніка пашкодзяць касмічную станцыю, і ім трэба будзе хутка пайсці.

27 красавіка тры астранаўты NASA і італійскі астранаўт з Еўрапейскага касмічнага агенцтва адправіліся на МКС на іншым Crew Dragon у рамках місіі SpaceX Crew-4.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках