24 красавiка 2024, Серада, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі палаюць магутныя пажары

14
У Расеі палаюць магутныя пажары

Пажары зафіксаваны ў 77 з 85 расейскіх рэгіёнаў.

У 77 з 85 расейскіх рэгіёнаў палаюць лясныя пажары, у 46 з іх улады ўвялі адмысловы супрацьпажарны рэжым, піша «Нямецкая хваля».

Найбольш цяжкая сітуацыя, паводле інфармацыі агенцтва ТАСС, склалася ў Краснаярскім краі. Як паведамілі ў МНС Расеі, агнём ахопленыя блізу 200 будынкаў у больш як 16 населеных пунктах, там таксама гараць некалькі піларам і дзіцячы садок. Тушэнне пажараў ускладняецца варункамі надвор'я - моцны вецер паскарае распаўсюджванне пажараў і перашкаджае ліквідацыі.

У выніку пажараў у Шарыпаўскім раёне загінулі пяць чалавек. Паводле інфармацыі экстраных службаў, сярод загінулых двое дзяцей.

У Курганскай вобласці вымушаны былі пакінуць свае дамы блізу 500 чалавек, яшчэ 1 000 жыхароў могуць эвакуаваць. Прыродныя пажары ўшчыльную падышлі да некалькіх населеных пунктаў і садовых таварыстваў.

Паводле інфармацыі прэс-службы Авіялесаховы, у Расеі ўчора ліквідавалі 157 лясных пажараў. У тушэнні задзейнічалі 5 017 чалавек, 1 146 адзінак тэхнікі, 17 паветраных суднаў. Яшчэ 58 паветраных суднаў праводзяць маніторынг абстаноўкі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках