18 красавiка 2024, Чацвер, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз наймацнейшую паводку ў Добрушы зараз амаль як у Венецыі

6
Праз наймацнейшую паводку ў Добрушы зараз амаль як у Венецыі

Відэафакт.

Чытачы тэлеграм-канала «Гомельская вясна» падзяліліся відэа з затопленага Добруша - на ім людзі, зладжана працуючы вёсламі, плывуць на лодцы прама па залітай вадой вуліцы. Ролік суправаджаецца подпісам: «Добруш - чым не Венецыя?»

Цяперашняя паводка ў Добрушы — наймацнейшая за апошнія 9 гадоў. Праз разліў Іпуці і яе прытоку Хорапуці пачаліся затапленні падворкаў, падвалаў і нават дамоў. На агародах знішчаны пасевы, жыхарам раёнаў, якія прылягаюць да ракі, даводзіцца перамяшчацца на лодках.

А ў пачатку траўня падтапленні пачаліся не толькі на Сожы і Іпуці, але і на Дняпры — на ўчастку ніжэй Рэчыцы, на Бярэзіне ля Светлагорска, Прыпяці ля Нароўлі і некаторых прытокаў. Такую паводку тлумачаць вялікай колькасцю ападкаў у красавіку, у дадатак у басейнах Сожа і Дняпра ён наклаўся на максімум вясновай паводкі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках