28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Гомелем сабакі напалі на 6-гадовае дзіця

39
Пад Гомелем сабакі напалі на 6-гадовае дзіця
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Гэта не першы выпадак.

У аграгарадку Краснае пад Гомелем бадзяжныя сабакі напалі на 6-гадовае дзіця. І гэта не першы выпадак, але жывёлы там дагэтуль, паведамляе выданне «Сильные новости».

Са слоў маці пацярпелага дзіцяці, раніцай 8 траўня яе 6-гадовы сын пайшоў гуляць на дзіцячую пляцоўку па вуліцы 40 гадоў Перамогі, а «праз 15 хвілін яго прынеслі ў крыві».

- Укусы не вельмі глыбокія, шыць не давялося, - кажа яго мама. - Як мне распавялі відавочцы, мой сын ішоў да арэляў, непадалёк ехала таксі, на яго кінулася зграя сабак. Калі аўто спынілася, адна з жывёлін кінулася на маё дзіця. Вынік - перавязкі і пяць прышчэпак ад шаленства (чатыры з іх яшчэ трэба зрабіць), высокая тэмпература пасля ўколу, спалох, - падзялілася жанчына.

Мясцовыя кажуць, што сабакі гэтыя бадзяжныя, але іх увесь час падкормлівае адна з жыхарак, таму яны вельмі часта бываюць у гэтым двары. Суседзі звярнуліся ў ЖКГ. Тамака адказалі, што ўжо ў курсе праблемы. Сказалі, што «вы не першыя жаліцеся», і паабяцалі правесці «адлоў пасля святаў».

- Калі «не першыя», то чаму раней не прынялі захады? - задаецца пытаннем жанчына. — Праз гэтых сабак увесь час праходзяць дзеці — у школу, са школы, ды і так проста. Што яшчэ павінна адбыцца, каб іх адлавілі? Дзецям зараз на дзіцячай пляцоўцы гуляць нельга? Яна для сабак?

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках