28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фіяска Лукашэнкі ў жывым эфіры

32
Фіяска Лукашэнкі ў жывым эфіры

Прыгожая карціна свету, у якой два дыктатары ўжо амаль перамаглі, зноў абвалілася.

Учора быў сеанс паралельных стэндапаў. Аграфюрар у Бабруйску і крамлёўскі старац у Піцеры. Для кожнага свой узровень і свая публіка.

У Піцеры было сумна. Самым высокім госцем быў прэзідэнт Казахстана Такаеў. Ды і ён сапсаваў настрой за дзень да форуму і працягнуў яго псаваць у жывым эфіры.

Па-першае, у інтэрв'ю расейскаму тэлеканалу напярэдадні Такаеў дакладна акрэсліў, што ў складанай сітуацыі на дапамогу яму прыйшла АДКБ, а не Расея. А самі «міратворцы», па сутнасці, былі ў рэзерве і хутка рэціраваліся з краіны.

Па-другое, пасля пафасных, але пустых прамоў у стылі «гамон вашай Амерыцы» прэзідэнт Казахстана сказаў, што не прызнае ўсялякія там квазідзяржавы тыпу «ЛНР», «ДНР» і іншыя створаныя Крамлём за кошт тэрыторый іншых дзяржаў гнайнікі. Яно і зразумела: для Казахстана таксама існуе пагроза такога сцэнару, з аднаго боку. А з другога, казахстанскі экспарт у Еўропу ўжо бяруць пад пільны кантроль праз падазрэнні ў тым, што мае месца дапамога ў абходзе санкцый.

Чарговы карабель Чарнаморскага флоту, які сёння здзейсніў адмоўнае ўсплыванне, таксама не дадаў настрою. Хоць, відаць, засмуціў не больш, чым у свой час падлодка «Курск».

У Бабруйску было весела. Чаму для стэндапу выбралі хранічна неплацежаздольную «Белшыну», застаецца загадкай. Горад, у якім жыхары працуюць на некалькіх прадпрыемствах-банкрутах («Бабруйскаграмаш» або мясакамбінат таксама не квітнеюць), не быў гатовы слухаць пра перспектывы ў стылі «Нью-Васюкі».

Акрамя заклікаў яшчэ пару гадоў пацярпець прапанаваць не было чаго.

Спроба паразважаць на геапалітычныя тэмы пацярпела фіяска ў жывым эфіры. Прытрымліваючыся наратыву расейскай прапаганды ў дачыненні да ўчорашняга візіту ў Кіеў, аграфюрар паскардзіўся, што прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі, напрыклад, не прыехаў, а гэта значыць раскол Еўропы і перспектыва нейкіх перамоў на ўмовах Крамля.

Але вось бяда: у тую самую хвіліну Барыс Джонсан прыбыў у Кіеў з чарговым пакетам вайсковай дапамогі, у тым ліку на перспектыву. І прыгожая карціна свету, у якой два дыктатары ўжо амаль перамаглі, зноў абвалілася.

Кіеў і Кішынёў сёння атрымалі аванс еўрапейскай будучыні. Тбілісі, як мы і пісалі раніцай, атрымаў жоўтую картку за прарасейскую палітыку.

На двух састарэлых дыктатараў па-ранейшаму ніхто не зважае.

У якасці ілюстрацыі выдатнай будучыні «Белшыны» прыкладаем яе баланс за 2020 год. Мінус 191 млн. рублёў і мінус 700 чалавек. Гэта на момант, калі ніякіх санкцыяў не было. Відавочна, што зараз справы ідуць яшчэ горш. Гэта яшчэ адно прадпрыемства-прывід. Толькі і застаецца, што пачаць рабіць шайбы.

Дарэчы, прадпрыемства за свой стан павінна падзякаваць сумна вядомаму схематозніку Сямашку, які прасоўваў чарговы распіл грошай на «мадэрнізацыі» некалі сапраўды нядрэннай вытворчасці шыннай прадукцыі.

Telegram-канал «Нік і Майк»

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках