19 красавiка 2024, Пятніца, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кульбіт уверх кілем

7
Кульбіт уверх кілем
Барыслаў Бяроза

Ва Украіны ёсць рэальны шанец спыніць знаходжанне ЧМФ Расейскай Федэрацыі ў сваіх марскіх шыротах.

Хачу звярнуць вашу ўвагу на адзін найцікавейшы момант. Крэмль заўсёды лічыў свой Чарнаморскі флот той сілай, якая дае яму ваенную перавагу ў рэгіёне і можа дамінаваць над усімі астатнімі. Але «Нептуны», якія патапілі крэйсер «Масква», і Harpoon, якія патапілі буксір «Васіль Бех», паказваюць, што гэтая сіла вельмі ўмоўная.

Не, гэта не кансервавыя банкі, але і не тая сіла, якая можа даць расейцам шанец на тытул «другога войска свету». А паспяховы абстрэл Змяінага і знішчэнне на востраве рашысцкай тэхнікі і жывой сілы атрыманым ад партнёраў РСЗА паказвае, што дамінавання на моры ў расейцаў няма. Пры гэтым трэба разумець, што пасля атрымання Украінай новай вайсковай тэхнікі да «Масквы» далучацца і іншыя караблі і падлодкі Чарнаморскага флоту. І гэта не меркаванне, а прагноз, заснаваны на вывучэнні звестак і разуменні сітуацыі.

І яшчэ адно. Расейцы спрабуюць хоць неяк абараніць свае караблі ад ракетных і паветраных нападаў, таму сталі мантаваць «Тор-М2» на верталётных палубах. Але сітуацыя з гэтай усталёўкай вельмі смешная. Па-першае, гэты комплекс не марскі і не прызначаны для выкарыстання ў марскіх умовах. Гэта значыць, што ён проста згніе ад марской вады за месяц-другі. А другое - гэта тое, што ніхто і ніколі не выпрабоўваў, як ён будзе працаваць ва ўмовах нават невялікага шторму. І ў экспэртаў ёсць меркаванне, што, хутчэй за ўсё, увогуле ніяк.

І трэцяе, што сама цікавае. «Тор-М2» важыць 32 тоны замест 11 тон, якія важыць верталёт. У карабля ёсць немалы шанец кульнуцца ўверх кілем у шматлікіх сітуацыях. Гэта рэальная перспектыва, асабліва для малых караблёў. Смешна тое, што гэта ўсё разумее нават жаўнер Бяроза, які кансультуецца ў профільных экспэртаў, але пра гэта, здаецца, не здагадваецца кіраўніцтву расейскага Чарнаморскага флоту. І гэта таксама паказвае ўзровень расейскага вайскова-марскога кіраўніцтва.

Усё гэта гаворыць толькі аб адным. Крэмль не мае загатовак для нейтралізацыі гэтай праблемы. Пры гэтым ва Украіны ёсць рэальны шанец выкараніць знаходжанне Чарнаморскага флоту Расейскай Федэрацыі ў нашых марскіх шыротах. І мы ім скарыстаемся пры першай магчымасці.

Барыслаў Бяроза, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках