25 красавiка 2024, Чацвер, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З тэрыторыі Беларусі нанесены масіраваны ракетны ўдар па Украіне

70
З тэрыторыі Беларусі нанесены масіраваны ракетны ўдар па Украіне

Выбухі прагучалі ў чатырох абласцях.

Раніцай у суботу, 25 чэрвеня, расейскія акупанты нанеслі масіраваны ракетны ўдар па Украіне. Выбухі прагучалі пасля паветранай трывогі ў чатырох абласцях - Кіеўскай, Чарнігаўскай, Жытомірскай і Мікалаеўскай. Частка ракет была выпушчаная па Украіне з тэрыторыі Беларусі, паведамляе «Главред».

Як паведамляе Telegram-канал маніторынгавай групы Беларускі Гаюн, бамбавікі РФ падляцелі да беларуска-ўкраінскай мяжы і выпусцілі сама меней два дзясяткі ракет па ўкраінскай тэрыторыі. Першы запуск быў прыкладна а 3.45 з паветра.

«Верагодна, вылеты бамбавікоў былі з тэрыторыі РФ, таму аб узлётах з Беларусі (Баранавічы, Лунінец, Ліда, Мачулішчы) у нас інфармацыі не было. Схема раней была такой: узлёт авіяцыі з аэрадромаў РФ, уваход у паветраную прастору Беларусі, падлёт блізка да мяжы з Украінай, запуск ракет, пакуль самалёт над Беларуссю (каб яго не збілі), разварот. І назад таксама вяртаюцца ў РФ», - гаворыцца ў паведамленні.

Назіральнікі мяркуюць, што расейскія самалёты знаходзіліся на вялікай вышыні, таму аб запусках ракет стала вядома толькі па спецыфічным следзе, які суправаджаецца гукам, падобным на выбух.

«Колькі ўсяго было запускаў з боку тэрыторыі Беларусі (з паветра і, магчыма, зямлі) — будзем чакаць афіцыйную інфармацыю ад УСУ, сабраную тэхнічнымі сродкамі», — адзначылі ў паведамленні.

Пасля першага запуску ракет расейская авіяцыя нанесла паўторны ўдар а 5.40 раніцы. Было запушчана не менш як 4 ракеты.

Ракетны ўдар па Кіеўскай вобласці

Раніцай 25 чэрвеня ў паўночнай частцы Кіеўскай вобласці прагрымела не менш за восем выбухаў.

Частка ракет была паспяхова ліквідаваная сродкамі супрацьпаветранай абароны.

Як паведамілі ў Telegram-канале Беларускі Гаюн, некалькі ракет былі запушчаны з тэрыторыі Беларусі.

«Імаверна, было запушчана мінімум 2 ці 3 ракеты з паветра. Паведамленні паступілі з раёнаў Светлагорска (Азарычы), Мазыра, Петрыкава і Нароўлі Гомельскай вобласці», — гаворыцца ў паведамленні.

Афіцыйнай інфармацыі наконт выбухаў на Кіеўшчыне пакуль што няма.

Ракетны ўдар па Чарнігаўскай вобласці

Раніцай у суботу, 25 чэрвеня, расейскія акупанты нанеслі ракетны ўдар па пасёлку Дзясна Чарнігаўскай вобласці. Пра гэта паведаміў у Telegram-канале кіраўнік Чарнігаўскай АДА Вячаслаў Чавус.

«Пасёлак Дзясна зазнаў чарговыя ракетныя абстрэлы. Падрабязнасці пазней», — гаворыцца ў паведамленні.

Кіраўнік вобласці папрасіў мясцовых жыхароў не публікаваць фота і відэа «прылётаў».

Ракетны ўдар па Жытоміршчыне

Пасля 04:20 серыя выбухаў прагучала ў Жытомірскай вобласці. Са слоў мясцовых жыхароў выбухі прагрымелі і ў самім Жытоміры. Пасля аб падобных гуках заяўлялі а 05:00, яны паўтарыліся і праз 45 хвілін.

«Было чуваць яшчэ некалькі гукаў выбухаў ... І зноў выбухі. Нагадваем, што адбою паветранай трывогі не было, таму дзеля бяспекі трэба заставацца ў сховішчах», - пісала ў Telegram «Суспільне Житомир».

Выбухі ў Мікалаеўскай вобласці

Праз некалькі гадзін выбухі раздаваліся ўжо і ў Мікалаеўскай вобласці - у абласным цэнтры. Мэр Мікалаева Аляксандр Сянкевіч адзначыў, што гэта адбылося пасля абвяшчэння паветранай трывогі.

«У горадзе раздаюцца выбухі. Усе ў сховішча!» - заклікаў чыноўнік.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках