19 красавiка 2024, Пятніца, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Піянткоўскі назваў месца ва Украіне, дзе вызначыцца лёс Пуціна

2
Андрэй Піянткоўскі назваў месца ва Украіне, дзе вызначыцца лёс Пуціна

Пасля вызвалення гэтага горада пачнецца распад крамлёўскага рэжыму.

Пасля пераходу Узброеных сіл Украіны ў контрнаступленне першым поспехам украінскіх сіл стане вызваленне акупаванага Расеяй Херсона. У РФ пачнуцца сур'ёзныя перамены, з прычыны якіх дзяржава сутыкнецца з працэсам распаду. Пра гэта заявіў расейскі палітолаг Андрэй Піянткоўскі.

У эфіры Украіна 24 ён распавёў пра тое, што як толькі ўкраінскае войска пяройдзе ў маштабнае контрнаступленне, будзе вызвалены Херсон. Тады запусціцца шэраг падзей, звязаных з распадам Расейскай Федэрацыі.

«Адразу ж і ў «бункеры», і ў расейскім грамадстве цалкам пачнуцца проста каскадныя змены і персанальныя, і палітычныя. Пасля гэтага Расею можна спакойна пакінуць самой сабе. Пуцінская дзяржава настолькі штучная і фальшывая, вытканая з такіх супярэчнасцей, што пасля вайсковай катастрофы яна будзе развальвацца. Не трэба прыкладаць для гэтага вялікіх намаганняў», - падкрэсліў Андрэй Піянткоўскі.

Сітуацыя ў Херсонскай вобласці

Аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны выказалі здагадку, што контрнаступальныя дзеянні УСУ ў Херсонскай вобласці ў будучыні будуць несці расейскім войскам яшчэ больш сур'ёзную пагрозу. Эфектыўная праца ўкраінскага войска ўжо прымусіла акупантаў акцэнтаваць увагу на ўтрыманні сваіх меж уздоўж паўднёвай восі.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Аляксей Арастовіч раней сказаў, што войска Украіны вызваліла Кісялёўку Херсонскай вобласці і знаходзіцца на адлегласці блізу 15 км ад самога Херсона.

Спікерка Аператыўнага камандавання Поўдзень Наталля Гумянюк казала, што УСУ праводзяць паспяховыя контрнаступальныя дзеянні на Херсоншчыне. Расейскіх акупантаў адціскаюць з другога і трэцяга абарончых рубяжоў. Падрабязныя звесткі аб вайсковай аперацыі будуць пасля таго, як украінскія войскі замацуюцца на новых пазіцыях.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках