«Багата жывяце»: бабуля з Херсонскай вобласці распавяла пра дзікасць расейскіх акупантаў
23- 25.06.2022, 10:33
- 13,874

Расейцы чынілі зверствы, зайздросцячы ўзроўню жыцця ўкраінцаў.
Жыхарка Херсонскай вобласці расказала аб перажытым за час расейскай акупацыі. Жанчына адзначыла жорсткасць расейскіх вайскоўцаў.
Адпаведнае відэа абнародаваў былы прэм'ер-міністр Швецыі і сустаршыня Еўрапейскай рады ў міжнародных дачыненнях Карл Більд у Twitter.
This old lady from the Kherson region 🇺🇦 has a story to tell about the 🇷🇺 occupation forces. pic.twitter.com/Uu3lpV508T
— Carl Bildt (@carlbildt) June 24, 2022
Жанчына расказала, што расейцы забіралі ў цывільных усё, што хацелі - выбівалі дзверы ў дамы і нават схадзілі ў прыбіральню проста на дыван у пакоі.
«Ён і кажа: бабуля, як вы жывяце вельмі багата ў сёлах, у нас у горадзе так не жывуць, як вы», - падзялілася яна гутаркай з салдатам-буратам.
Акрамя таго, захопнікі паказвалі сваю нянавісць да ўкраінцаў праз розную якасць жыцця. Пры гэтым у суседнім сяле расейцы выганялі людзей з хат і гвалтавалі жанчын.