ГУР: Расеі трэба да месяцы, каб падрыхтаваць новы напад з Беларусі
7- 25.06.2022, 11:07
- 6,352

Наступ з поўначы залежыць ад шэрагу фактараў.
Расейцам спатрэбіцца як мінімум 3-4 тыдні для таго, каб вярнуць у Беларусь магутную ўдарную групу, якая будзе здольная аднавіць наступленне на паўночную мяжу Украіны.
Пра гэта ў інтэрв'ю РБК-Украина расказаў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Вадзім Скібіцкі.
«Гэта ўсё разлікова. Яно пралічана. Як я ўжо казаў, калі расейцаў выводзілі з Беларусі, ім спатрэбілася тры тыдні. Такім чынам, каб вярнуць іх туды і стварыць на беларускай тэрыторыі магутную ўдарную групоўку, трэба да месяца часу - 3-4 тыдні», - заявіў прадстаўнік разведкі.
Пры гэтым ён адзначыў, што наступ з поўначы залежыць ад таго, наколькі вораг даб'ецца поспеху на ўсходнім і паўднёвым напрамках.
«Асабліва на ўсходзе - наколькі хутка ён зможа выканаць тыя задачы, якія ён ставіць перад сабой. А найбліжэйшая задача ворага - выхад на адміністрацыйныя межы Луганскай, а затым - Данецкай абласцей», - дадаў Скібіцкі.
Як паведамлялася раней, Беларусь застаецца плацдармам для расейскіх войскаў. На яе тэрыторыі зараз знаходзіцца прыкладна 1,5 тысячы вайскоўцаў РФ.
Таксама ў Берасцейскіх і Гомельскай абласцях, якія мяжуюць з Украінай, засяроджана да сямі беларускіх батальёнаў - што складае амаль 3,5-4 тысячы салдат.