19 красавiка 2024, Пятніца, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік Нацбанка: Чакаю, што падзенне беларускага ВУП складзе не менш за 20%

6
Экс-кіраўнік Нацбанка: Чакаю, што падзенне беларускага ВУП складзе не менш за 20%

Будзем купляць не «БМВ», а «Масквіч».

Стала вядома, што ў траўні беларускі ВУП знізіўся амаль на 9%.

Былы кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч у каментары udf зазначыў, што вайна кардынальна змяніла дачыненні дзвюх краін.

«Стаўленне Украіны да Расіеі і Беларусі сёння зусім іншае, чым было да вайны. Цяпер усё залежыць ад таго, хто пераможа. Калі пераможа Расея, Украіна будзе паглынутая РФ, у Кіеве ўсталююць прарасейскі ўрад, то эканамічныя і гандлёвыя дачыненні з Беларуссю будуць адноўленыя. Але сёння такое развіццё падзей выглядае малаверагодным», - уважае Багданкевіч.

На ягоную думку, больш шанцаў на рэалізацыю іншага сцэнару.

«Калі перамога будзе за Украінай ці хаця б яна захавае кантроль за большай часткай тэрыторыі, то яна пачне шлях па ўступленні ў Еўразвяз і наўрад ці дачыненні з Беларуссю ў найбліжэйшай перспектыве адновяцца. Дачыненні Расеі і Беларусі з цывілізаваным Захадам ніколі не былі такімі канфрантацыйнымі як зараз, сёння ідзе поўны разрыў», - адзначыў Багданкевіч.

Што, на яго думку, будзе далей з беларускай эканомікай?

«Я чакаю, што падзенне беларускага ВУП складзе не менш за 20% у гадавым вылічэнні. Але яно можа быць і большым. Паглядзім, што атрымаецца ва ўрада, які пасля ўвядзення санкцый шукае шляхі паставак сваёй прадукцыі, у тым ліку калійных угнаенняў», - сказаў Багданкевіч.

На ягоную думку, узмоцніцца і рост коштаў.

«Баюся, што інфляцыя складзе больш за 20%, магчыма пад 30%. А тое, што валютны курс не мяняецца і беларускі рубель нават умацоўваецца, - гэта сведчанне падзення імпарту. А яго зніжэнне азначае і падзенне паставак камплектуючых, матэрыялаў, сыравіны. Мы будзем жыць, але якасць жыцця зменшыцца. Будзем купляць не «БМВ», а «Масквіч» і г.д.», - мяркуе Багданкевіч.

Ён дадаў:

«Штучнае імпартазамяшчэнне - парушэнне рынкавых законаў аб падзеле працы. Яно вядзе да падзення ВУП і ўзроўню жыцця. Імпартазамяшчэнне павінна быць толькі натуральным: калі па нейкіх відах вытворчасці ці паслуг краіна тэхналагічна вырываецца наперад».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках