28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэцыя прыпыніла выдачу віз расейцам

10
Грэцыя прыпыніла выдачу віз расейцам

Консульствы ў Маскве, Наварасейску і Санкт-Пецярбургу спыняюць працу.

Візавы цэнтр Грэцыі ў Расеі часова перастаў прымаць у расейцаў дакументы на візы.

Пра гэта паведамілі ў Асацыяцыі тураператараў Расеі, паведамляе УНИАН.

Як адзначаюць расейскія тураператары, у самім візавым цэнтры спасылаюцца на тэхнічныя прычыны, звязаныя з абнаўленнем сістэмы. Пры гэтым не ўдакладняецца, калі Грэцыя плануе аднавіць прыём дакументаў у расейцаў.

Акрамя таго паведамляецца, што з 27 чэрвеня 2022 года консульствы Грэцыі ў Маскве, Наварасійску і Санкт-Пецярбургу прыпыняюць сваю працу. Пры гэтым удакладняецца, што візавыя цэнтры прадоўжаць аказваць кансультацыйныя паслугі, а таксама выдаваць пашпарты турыстам. Заяўнікам, у якіх ёсць актуальны запіс на даты пасля 27 чэрвеня, прапануюць перанесці яго на пазнейшы тэрмін.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках