6 снежня 2022, aўторак, 1:15
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму на мастах і пуцеправодах у Беларусі з'явіліся вайсковыя пасты?

11
Чаму на мастах і пуцеправодах у Беларусі з'явіліся вайсковыя пасты?

Жыхары краіны звярнулі ўвагу на новую з'яву.

Чаму на мастах і пуцеправодах з'явіліся вайсковыя пасты?

На незвычайную вайсковую актыўнасць у Гомельскай вобласці звярнулі ўвагу чытачы «Флагштока».

Паводле інфармацыі МУС - гэта яшчэ адны вучэнні. Органы ўнутраных спраў і ўнутраных войскаў з 24 чэрвеня вучацца ахоўваць і абараняць чыгуначныя і аўтамабільныя масты. На такіх аб'ектах сілавікі могуць правяраць дакументы, патрабаваць захавання прапускнога рэжыму, а таксама праводзіць асабісты дагляд грамадзян, рэчаў і аўтамабіляў якія знаходзяцца пры іх.

Паводле афіцыйнай версіі, мэта гэтых вучэнняў «у забеспячэнні цывільнай бяспекі, абароне грамадзян, грамадства і дзяржавы, бяспекі і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь».

Дату завяршэння вучэнняў МУС не называе.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».