25 красавiка 2024, Чацвер, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патрыярх РПЦ Кірыл упаў падчас літургіі ў Наварасійску

Патрыярх РПЦ Кірыл упаў падчас літургіі ў Наварасійску

Карма?

Кіраўнік Рускай Праваслаўнай царквы Уладзімір Гундзяеў (Кірыл) упаў падчас літургіі ў царкве Наварасійска, паведамляе УНИАН.

Кіраўнік РПЦ рухаўся да выхаду пад спевы прыхаджан «Госпадзе, памілуй» з крыжом у руках, але паслізнуўся на плітцы і не ўтрымаў раўнавагу.

Прыслужнікі не паспелі падаць руку маскоўскаму патрыярху, і той упаў на зад разам з крыжам.

Інцыдэнт не паспелі прыбраць з камер, ён патрапіў у запісы літургіі.

16 чэрвеня Вялікая Брытанія ўнесла Кірыла ў санкцыйны спіс за падтрымку расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Аднак лёс актываў Гундзяева ў Еўразвязе яшчэ пад пытаннем. Маскоўскага патрыярха так і не ўнеслі ў шосты пакет санкцый ЕЗ супраць РФ.

Паводле звестак СМІ, кіраўнік РПЦ валодае дзясяткамі рэзідэнцый у Расеі, мае элітны аўтапарк і яхты; на яго рахунках захоўваюцца мільёны даляраў

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках