20 красавiка 2024, Субота, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «тытунёвага кашалька» Лукашэнкі ўзніклі праблемы

4
У «тытунёвага кашалька» Лукашэнкі ўзніклі праблемы

Некаторыя «Табакеркі» пачалі выключаць з гандлёвага рэестра.

Кампанія «Энэрга-Оіл» працягвае рэгістраваць новыя шапікі, павільёны і крамы па продажы цыгарэт. Так, за няпоўны чэрвень іх колькасць дадалася на 26, а агулам з пачатку года - на 64. Адначасова з гэтым некаторыя гандлёвыя аб'екты выключаюць з гандлёвага рэестра, з пачатку года - 68. Але ў многіх раёнах і гарадах замест закрытых рэгіструюць новыя, піша zerkalo.io.

Пры гэтым вымалёўваецца цікавая тэндэнцыя: кампанія найбольш актыўна рэгіструе новыя аб'екты сёлета ў Менску, а многія з ліквідаваных знаходзяцца ў Віцебскай вобласці. Нагадаем, «Энэрга-Оіл» - гэта кампанія сям'і бізнэсоўца Аляксея Алексіна, які раней трапіў пад санкцыі ЕЗ як «тытунёвы кашалёк Аляксандра Лукашэнкі».

Колькі з'явілася новых «Табакерак» з пачатку года

За чэрвень кампанія «Энэрга-Оіл» зарэгістравала 26 новых шапікаў, павільёнаў і крам, за травень - 10, за красавік - 12, за сакавік і люты - па шэсць, у студзені - чатыры. Усяго з пачатку года з'явілася 64 новыя гандлёвыя аб'екты. Большасць з іх - у Менску (27 адзінак). Для параўнання: у Пухавіцкім раёне - шэсць.

Новыя «Табакеркі» з'яўляюцца таксама сярод іншага ў Віцебску, Гомелі, Бабруйску, Рагачове, Светлагорску, Наваполацку, Полацку, Мазыры, Барысаўскім, Стаўбцоўскім, Пінскім, Пухавіцкім, Менскім, Любанскім раёнах.

Колькі закрылі «Табакерак» і столькі іх зараз налічваецца

З пачатку года па ўсёй краіне выключылі з гандлёвага рэестра 68 «Табакерак». Сярод рэгіёнаў, у якіх іх не стала, многія былі з Віцебскай вобласці: Дубровенскі, Лёзненскі, Полацкі, Чашніцкі, Віцебскі, Мёрскі, Гарадоцкі. У некаторых з іх зарэгістравалі новыя шапікі.

У траўні з гандлёвага рэестра выключылі два шапікі «Табакерка» ў вёсцы Вялікі Трасцянец у Менскім раёне і краму ў Касцюковічах, у красавіку — шапік у Барысаве (вуліца Дымкі) і вёсцы Баравыя Уздзенскага раёна. У Віцебску адзін шапік закрылі ў лютым (вуліца Гагарына), яшчэ адзін - у сакавіку (вуліца 39-й Арміі).

У Барысаўскім і Вілейскім раёнах з пачатку года закрылі адразу па некалькі «Табакерак». У Менску сёлета былі адзінкавыя выпадкі іх ліквідацыі, напрыклад, у гандлёвым цэнтры «Манетка».

З чым звязана закрыццё некаторых «Табакерак», не паведамляецца. Не выключана, што праз нізкія продажы.

Цяпер у гандлёвым рэестры значыцца інфармацыя аб 3408 гандлёвых аб'ектах «Энэрга-Оіл». Пры гэтым 387 выключылі з гэтай базы. Гэта значыць, па факце застаецца 3021 дзейны гандлёвы аб'ект.

Напрыклад, у траўні з Гандлёвага рэестра выключылі два шапікі «Табакерка» ў вёсцы Вялікі Трасцянец у Менскім раёне і краму ў Касцюковічах, у красавіку — шапік у Барысаве (вуліца Дымкі) і вёсцы Баравыя Уздзенскага раёна.

Каму належыць кампанія «Энэрга-Оіл»

Нагадаем, кампанія «Энэрга-Оіл» - гэта бізнэс сям'і Аляксея Алексіна, які раней трапіў пад санкцыі ЕЗ. У студзені мінулага гады паведамлялася, што бізнэсовец перапісаў кампаніі на сыноў. Меркавалася, што прычына - у пагрозе еўрапейскіх санкцый. Тады ў схеме бенефіцыярных уласнікаў на сайце «МТБанк» было паказана, што па 40% долі ў «Энерга-Оіл» прыпадае на Віталя і Дзмітрыя Алексіных, яшчэ 20% - на Іну Алексіну (жонку бізнэсоўца).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках