28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея аднавіла пускі «Іскандэраў» з тэрыторыі Беларусі і ўпершыню прымяніла далёкія бамбавікі Ту-22М3

8
Расея аднавіла пускі «Іскандэраў» з тэрыторыі Беларусі і ўпершыню прымяніла далёкія бамбавікі Ту-22М3

Частка запушчаных з Беларусі ракет была збітая СПА Украіны.

Уначы 25 чэрвеня расейскія войскі нанеслі масіраваны ракетны ўдар па тэрыторыі Украіны. У агульнай складанасці было выпушчана больш за паўсотні ракет розных тыпаў: паветранага, марскога і наземнага базавання.

Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр Камандавання Паветраных сіл УСУ.

Як адзначаецца, упершыню з тэрыторыі Беларусі вораг ужыў супраць Украіны далёкія бамбавікі Ту-22М3. Таксама аднавіў прымяненне аператыўна-тактычных комплексаў «Іскандэр» з гэтай краіны.

«Крылатыя ракеты «Калібр» марскога базавання ў асноўным былі накіраваны па цэлям на Захадзе Украіны. На паўночным напрамку з самалётаў Ту-22М3 праціўнік прымяняў ракеты Х-22, а таксама ракеты наземнага базавання па аператыўна-тактычных комплексах - «Іскандэр» і «Точка»-У». На паўднёвым напрамку акупанты прымянілі ракеты «ОНІКС» аператыўна-тактычнага комплексу «Бастыён», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што ракеты Х-22, Онікс, Іскандэр з'яўляюцца надзвычай складанымі цэлямі для комплексаў супрацьпаветранай абароны, якія знаходзяцца на ўзбраенні ўкраінскіх Паветраных Сіл. Бо хуткасць ракет «Онікс» і Х-22 складае больш за 3000 км/г. А ракеты АТРК «Іскандэр» ляцяць па балістычнай траекторыі. Іх паражэнне з'яўляецца нетыповым і вельмі складаным заданнем для наяўных ва Украіне сродкаў СПА.

«Частка ракет акупантаў была збітая сродкамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Украіны», – рэзюмуюць у Камандаванні Паветраных сіл УСУ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках