25 красавiка 2024, Чацвер, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковы экспэрт назваў фактар, які паскорыць паразу РФ ва Украіне

3
Вайсковы экспэрт назваў фактар, які паскорыць паразу РФ ва Украіне

Гэта нават важней, чым раскол сярод «веж Крамля».

Кіраўнік Цэнтра вайскова-прававых даследаванняў Аляксандр Мусіенка ўважае, што самае большае, чаго варта чакаць і што лепш за ўсё б паўплывала на заканчэнне вайны - гэта не проста раскол так званых кіруючых эліт і барацьба паміж імі, а рухі, якія могуць быць сярод карэнных народаў Расеі на Каўказе, у Карэліі і на Далёкім Усходзе.

З ягоных слоў, карэнныя народы маюць права на самавызначэнне згодна з нормамі міжнароднага права і не рэалізавалі яго з прычыны таго, што былі заняволены ў свой час спачатку Расейскай імперыяй, а затым пакутавалі ад прыгнёту савецкай улады.

«Усё тое, праз што прайшоў украінскі народ зараз, перажываюць і гэтыя народнасці, іх кідаюць на вайну супраць Украіны, і калі б пачаўся рух у барацьбе за правы аўтаноміі народаў і вызваленне з шэрагаў імперыі, якая працягвае іх прыгнятаць, то гэта б мела пэўную ролю», - сказаў Мусіенка ў інтэрв'ю "Главреду".

Ён адзначыў, што зараз узнікае барацьба паміж сілавікамі ў РФ што да таго, што далей рабіць з вайной ва Украіне. Ёсць тыя, хто ўважае, што трэба адмаўляцца ад вядзення далейшай агрэсіі і шукаць выйсце з гэтай сітуацыі, а з другога боку ёсць тыя, хто ўважае, што трэба аб'явіць усеагульную мабілізацыю і працягваць вайну.

«Таму ёсць два варыянты - або паўстануць карэнныя народы, або трэба чакаць, пакуль эканамічнае становішча Расеі стане такім, калі людзі пачнуць выходзіць на сур'ёзныя акцыі пратэсту. Інакш - ніводнага шанцу», - уважае Мусіенка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках