Медыкі распавялі, як харчавацца, каб вывесці з арганізма свабодныя радыкалы
3- 25.06.2022, 14:44
- 7,548
Гэта дазволіць пазбегнуць шматлікіх захворванняў і захаваць маладосць.
Свабодныя радыкалы - гэта часціцы, якія могуць пашкодзіць клеткі, выклікаючы акісляльны стрэс. У выніку адбываецца развіццё розных захворванняў: метабалічных, сардэчных і анкалагічных, а таксама арганізм заўчасна старэе.
Экспэрты расказалі, што ў працэсе стрававання ежы, пад уздзеяннем тытунёвага дыму, ультрафіялетавага выпраменьвання і забруджанага паветра ў арганізме чалавека могуць утварацца свабодныя радыкалы, піша cursorinfo.co.il.
Процідзейнічаць свабодным радыкалам можна, уключыўшы ў рацыён прадукты, якія змяшчаюць вялікую колькасць антыаксідантаў. Перш за ўсё, неабходна звярнуць увагу на ежу з высокім утрыманнем вітамінаў C і E, бэта-каратыну, поліфенолу, селену і марганцу.
Са слоў медыкаў, карысныя мікраэлементы змяшчаюцца ў трускаўцы, апельсінах, лімонах, ківі, арэхах, салодкім перцы, шпінаце, брокалі і цыбулі.
Акрамя таго, важна ўжываць траву, грыбы, яйкі, малочныя прадукты, рыбу, бабовыя і цёмны шакалад.