29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ выкрыла расейскага камандзіра, які загадаў бамбіць Дубна

СБУ выкрыла расейскага камандзіра, які загадаў бамбіць Дубна

Злачынец ідэнтыфікаваны.

Служба бяспекі ідэнтыфікавала расейскага камандзіра, які аддаў загад аб ракетных абстрэлах горада Дубна Ровенскай вобласці. Яму завочна выставілі падазрэнне.

Пра гэта паведамляе СБУ.

Расейскі камандзір загадваў бамбаваць крытычную інфраструктуру Дубна. Цяпер распачатая крымінальная справа за парушэнне законаў і звычаяў вайны, а акупанту выставілі падазрэнне.

Працягваюцца комплексныя мерапрыемствы для яго прыцягнення да адказнасці і выкрыцця іншых асоб, якія маюць дачыненне.

Акрамя таго, СБУ выкрыла ў Мукачава на Закарпацце агента расейскай спецслужбы. Ён перадаваў сваім куратарам інфармацыю для падрыхтоўкі дыверсій і інфармацыйных аперацый, накіраваных на расхістванне абстаноўкі ў памежных раёнах.

Шпіёну аб'явілі падазрэнне і абралі меру стрымання ў выглядзе арышту.

У Кіеве затрымалі арганізатара канала нелегальнага збыту зброі і боепрыпасаў, які працаваў пад выглядам валанцёра. У зламысніка знайшлі і канфіскавалі цэлы арсенал зброі. Сярод іх - гарматныя набоі, мінамётная міна і ручныя гранаты РГД-5.

Таксама ў сталіцы кіберспецыялісты выкрылі схему аптовага продажу падробленай ваеннай амуніцыі. СБУ прадухіліла збыт больш за 100 няякасных бронекамізэлек сярод украінскіх вайскоўцаў паўднёвага і заходняга рэгіёнаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках