28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ збілі варожы беспілотнік, які праводзіў разведку пасля ракетных удараў з тэрыторыі Беларусі

1
УСУ збілі варожы беспілотнік, які праводзіў разведку пасля ракетных удараў з тэрыторыі Беларусі

Зенітчыкі «прызямлілі» лятальны апарат тыпу «Арлан-10».

Украінскія вайскоўцы збілі расейскі беспілотнік, які праводзіў даразведку аб'ектаў пасля ракетных удараў.

Пра гэта паведамляе камандаванне Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны.

«Раніцай 25 чэрвеня вайскоўцы зенітнага ракетнага падраздзялення Паветранага камандавання «Цэнтр» збілі чарговы варожы беспілотны лятальны апарат тыпу «Арлан-10». Варожы БПЛА ажыццяўляў даразведку аб'ектаў, па якіх рашысты наносілі ракетныя ўдары», - гаворыцца ў паведамленні.

Сёння раніцай, 25 чэрвеня, стала вядома, што з тэрыторыі Беларусі акупанты запусцілі 24 ракеты па вайсковых часцях і па аб'ектах вакол Жытоміра. Адзін вайсковец загінуў, яшчэ адзін атрымаў раненні. Ёсць інфармацыя аб нязначных разбурэннях вайсковай інфраструктуры. Украінскія сілы супрацьпаветранай абароны збілі 10 расейскіх ракет над Жытомірскай вобласцю.

Таксама раніцай вораг нанёс ракетны ўдар па ваенным аб'екце ў Явараўскім раёне Львоўскай вобласці.

Акрамя таго, расейскія захопнікі зноў запусцілі ракеты па пасёлку Дзясна Чарнігаўскай вобласці, дзе размешчаны навучальны цэнтр УСУ.

Акрамя таго, расейскія захопнікі нанеслі масіраваны ракетны ўдар па Мікалаеве.

Паводле звестак камандавання Паветраных сіл УСУ, усяго ўначы па тэрыторыі Украіны было выпушчана больш за 50 ракет розных тыпаў. Частка ракет акупантаў была збітая сродкамі супрацьпаветранай абароны УСУ. Расея аднаўляе пускі «Іскандэраў» з тэрыторыі Беларусі і ўпершыню прымяняе далёкія бамбавікі Ту-22М3 з паветранай прасторы гэтай краіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках