25 красавiка 2024, Чацвер, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі звольніў амбасадараў Украіны ў пяці краінах

11
Зяленскі звольніў амбасадараў Украіны ў пяці краінах

Прэзідэнт Украіны заяўляў, што будзе звальняць амбасадараў за неэфектыўнае выкананне службовых абавязкаў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звольніў надзвычайных і паўнамоцных амбасдадараў у пяці краінах. З пасад зняты амбасадар Украіны ў Грузіі Ігар Далгоў, амбасадар у Славакіі Юрый Мушка, амбасадарка ў Партугаліі Іна Агнівец, амбасадар у Іране Сяргей Бурдыляк і амбасадар у Ліване Ігар Осташ. Адпаведныя ўказы апублікаваны на сайце ўкраінскага прэзідэнта, піша dw.com.

Прычыны гэтых кадравых пастаноў не ўказаныя, аднак раней прэзідэнт Украіны заяўляў, што будзе звальняць паслоў за неэфектыўнае выкананне службовых абавязкаў.

На гэтым тыдні Украіна і Малдова афіцыйна сталі кандыдатамі на ўступленне ў Еўразвяз. Уладзімір Зяленскі, каментуючы гэтую падзею, напісаў на сваёй старонцы ў Twitter: «Шчыра вітаю пастанову лідараў ЕЗ надаць Украіне статус кандыдата. Гэта ўнікальны і гістарычны момант у дачыненнях Украіны і Еўразвязу».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках