19 красавiка 2024, Пятніца, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Слава Камісарэнка расказаў, як на яго няўдала паляваў КГБ

6
Слава Камісарэнка расказаў, як на яго няўдала паляваў КГБ

Усе грошы са сваіх канцэртаў беларускі комік адпраўляе на дапамогу Украіне.

Вядомы беларускі комік Слава Камісарэнка, абвешчаны на радзіме ў крымінальны вышук, апублікаваў фрагмэнт відэа свайго апошняга стэндапа ў Варшаве і расказаў, як на яго паляваў КГБ і які артыкул крымінальнага кодэкса стаў прычынай цікавасці органаў да артыста. Пра гэта паведамляе euroradio.fm,

"Я пажартаваў пра Лукашэнку ў Беларусі – мне забаранілі выступаць у Беларусі. Я пажартаваў пра Лукашэнку ў Расеі - па мяне выехаў КГБ, я з'ехаў у Кіеў. Я пажартаваў пра Лукашэнку ва Украіне – пачалася вайна, я з'ехаў у Польшчу. Калі я заязджаў у Польшчу, мне кажуць: "Мэта візіту?". Я кажу: "Неўзабаве даведаецеся!",- апавядае комік храналогію апошняга года свайго жыцця.

Са слоў Камісарэнкі, па яго ў Маскву быў адпраўлены бус з супрацоўнікамі КГБ, але падпісчыкі паспелі яго папярэдзіць аб небяспецы ў Instagam і параілі з'язджаць з Расеі. Пасля гэтага Славу пісалі, тэлефанавалі, дасылалі SMS з просьбамі "падысці" ў пастарунак. Хоць у гэты час комік ужо даваў канцэрты ў Кіеве.

Акрамя КГБ, кажа комік, яго цяпер шукае і ФСБ. А артыкул, праз які Слава знаходзіцца ў крымінальным вышуку - 367-ы - "паклёп у дачыненні да прэзідэнта".

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках