19 красавiка 2024, Пятніца, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У прымежных абшарах Валыні выявілі сховы з вайсковай формай Беларусі ды выбухоўкай

12
У прымежных абшарах Валыні выявілі сховы з вайсковай формай Беларусі ды выбухоўкай

Сховы знаходзіліся ў закінутых будынках.

Украінскія праваахоўнікі правялі праверку бяспекі сітуацыі на Валыні. Выявілі сховы з формай беларускіх вайскоўцаў і выбухоўкай. Пра гэта піша РБК-Украіна са спасылкай на вайсковую частку 1141 Нацыянальнай гвардыі Украіны ў Луцку.

Праверка была праведзеная на тэрыторыі 60 паселішчаў і амаль 300 аб'ектаў.

Падчас праверак былі сканфіскаваныя:

- адзін РПГ;

- некалькі адзінак зброі без дакументаў;

- больш за 1000 патронаў;

- трацілавыя шашкі;

- супрацьтанкавыя міны;

- тактычныя нажы;

- радыёстанцыя;

- 40 грамаў імавернага наркатычнага рэчыва, падобнага да канабісу;

- 2 камплекты вайсковай формы Беларусі.

Прэсавая сакратарка вайсковай часткі 1141 Нацыянальнай гвардыі Украіны Юлія Каўпак адзначыла, што сховы з вайсковай формай былі выяўленыя ў закінутых будынках, а выбухованебяспечныя прадметы - ва ўсёй вобласці.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках