19 красавiка 2024, Пятніца, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковы эксперт назваў моцны бок УСУ на полі бою з Расеяй

Вайсковы эксперт назваў моцны бок УСУ на полі бою з Расеяй

Украінскія вайскоўцы высноўваюць, што супраціўнік баіцца падпускаць іхнія падраздзяленні блізка да сваіх пазіцый.

Узброеныя Сілы Украіны вельмі моцныя ў супрацьтанкавым узбраенні, дзеля чаго расейскія войскі асцерагаюцца простага кантакту з украінскімі абаронцамі. Такое меркаванне агучыў вайсковы эксперт Сяргей Грабскі.

З ягоных слоў, з гэтай прычыны войскі РФ баяцца падпускаць украінскія падраздзяленні блізка да сваіх пазіцый.

"На сёння ўзроўнем насычэння супрацьтанкавымі сродкамі ўкраінскае войска, можна сказаць без перабольшання, самае моцнае ў свеце. Бо колькасцю адзінак супрацьтанкавага ўзбраення, якое нам перададзенае, мы можам знішчыць усе танкі ў свеце разам узятыя. І гэта выдатна разумее супраціўнік, чым тлумачацца ягоныя адчайныя абстрэлы. Мае калегі, сябры з перадавой лініі высноўваюць, што супраціўнік баіцца падпускаць нашы падраздзяленні блізка да сваіх пазіцый, бо разумее, што ў такім выпадку магчымасць захаваць бранятанкавую тэхніку мінімальная. Такім чынам, пакуль яны маюць набоі, яны спрабуюць утрымаць нас на адлегласці 3-5 км ад кантактнай зоны", - кажа Грабскі.

Таксама ён падкрэсліў, што на сёння, акрамя Севераданецка, ускраін Лісічанска і ваколіц Папаснай вораг не вядзе наступальных дзеянняў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках