18 красавiка 2024, Чацвер, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў б'ецца ў істэрыцы праз пазіцыю Малдовы аб РФ

48
Мядзведзеў б'ецца ў істэрыцы праз пазіцыю Малдовы аб РФ

Экс-прэзідэнт РФ пагражае нападам з Прыднястроўя.

Намеснік старшыні Савета бяспекі Расеі Дзмітрый Мядзведзеў выліўся пагрозамі на адрас Малдовы пасля таго, як Кішынёў выказаў гатоўнасць далучыцца да санкцый супраць Расеі. Ён пагражае адмовай Масквы прадаваць малдаўскай дзяржаве энэргарэсурсы і вайсковай пагрозай з Прыднястроўя ў выпадку, маўляў," спробы "Румыніі далучыць Малдову, піша" Наша Ніва glavred.info.

У сваім Telegram-канале расейскі чыноўнік выліўся чарговай прапагандысцкай тырадай, заявіўшы, што падтрымка Кішынёвам санкцый супраць Масквы можа абярнуцца адмовай Расеі прадаваць краіне энэргарэсурсы.

"Цяпер яны пабеглі наперадзе паравоза. Спрабуючы дагадзіць сваім новым гаспадарам, не будучы ў ЕЗ, гатовыя далучыцца да еўрапейскіх санкцый супраць нашай краіны. Ну што ж, хай паспрабуюць. Тады яны могуць быць упэўненыя на 100% у тым, што не атрымаюць ад нас не толькі "дарагіх" энэргічных і іншых рэсурсаў, а наогул ніякіх. Хай нацешацца санкцыямі, яшчэ не патрапіўшы ў ЕЗ", - піша Мядзведзеў.

Акрамя таго, з ягоных слоў, калі Румынія нібыта паспрабуе далучыць Малдову, Расея, маўляў, будзе рэагаваць, паколькі ў акупаваным Прыднястроўе жывуць расейскія грамадзяне.

"Калі пачнецца сур'ёзная заваруха вакол аншлюсу Малдовы Румыніяй, варта мець на ўвазе, што ў Прыднястроўі пражывае блізу 220 тысяч грамадзян Расеі...", – падкрэсліў Дзмітрый Мядзведзеў.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках