24 красавiка 2024, Серада, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У дзеяннях Паршына некалькі крымінальных артыкулаў з абцяжарвальнымі абставінамі»

20
«У дзеяннях Паршына некалькі крымінальных артыкулаў з абцяжарвальнымі абставінамі»

Афіцэр дэталёва разабраў страляніну па падлетку ў менскім «каскадзе».

21 чэрвеня ў менскім мікрараёне «Каскад» Андрэй Паршын, былы кіраўнік Губазіка, уступіў у канфлікт з групай дзяцей і падлеткаў каля свайго пад'езда і стрэліў у нагу аднаму з іх. Што гэта было? Калегі Паршына аналізуюць здарэнне для nashaniva.com.

«Паршын жыве ў вечным рэжыме «вакол ворагі». Зброю ён заўсёды носіць з сабой", - кажа пра экс-кіраўніка Губазіка ягоны калега з міліцыі.

«Хлопцу яшчэ пашанцавала, што Паршын яго выпадкова не забіў», - кажа ён.

Крыніцы журналістаў кажуць, што ў Паршына пасля гэтай сутычкі дыягнаставалі «страсенне мозгу».

Дзейны сілавік каментуе: «такіх» «страсенняў» было шмат пасля 9 жніўня 2020-га, бо трэба было неяк ставіць дыягназы, каб паказваць колькі сярод міліцыі «ахвяр». Страсенне — немагчыма даказаць, ці ёсць яно ці не. Лекары такі дыягназ пішуць проста па факце падзення».

Артыкул 29 закона «Аб органах унутраных спраў» забараняе выкарыстоўваць зброю пры значнай колькасці людзей, калі ад гэтага могуць пацярпець іншыя асобы, а таксама ў дачыненні да непаўналетніх, калі іх узрост відавочны або вядомы.

На апублікаваным кадры з месца здарэння відаць, што ў двары знаходзіцца група падлеткаў.

«Але ў законе ёсць прыпіска: акрамя выпадкаў учынення названымі асобамі ўзброенага або групавога нападу або іншых дзеянняў, якія пагражаюць жыццю або здароўю грамадзян.

Незалежны суд палічыў быў, што відавочная пагроза жыццю - гэта калі на цябе ідуць з нажом або бітай.

Калі разбіраць юрыдычна, кажуць калегі, то ў дзеяннях Паршына некалькі крымінальных артыкулаў: перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў( артыкул 426), хуліганства (339).

Згодна з артыкулам 64 КК, абцяжвальнымі абставінамі з'яўляецца ўчыненне злачынства грамадска небяспечным спосабам (П. 4).

«Зброя выкарыстоўваецца толькі тады, калі няма іншых спосабаў спыніць напад. Не кажучы аб папераджальным стрэле. Паршын мог крыкнуць аб дапамозе, прымяніць прыёмы самаабароны, уцячы, нарэшце, калі яму здавалася, што яму нешта пагражае.

Мы глядзім на кадры «нападу з розных бакоў»: вакол хлопца і Паршына стаяць тры дзяўчыны. Дзве глядзяць на тое, што адбываецца, а адна наогул кудысьці сыходзіць.

У гэтай сітуацыі, калі мужчына ў цывільным дастаў у грамадскім месцы пісталет і пагражае, пры гэтым вакол трое непаўналетніх і нават адна малалетняя (да 14 гадоў) дзяўчынка, хлопец, паводле закону, быў абавязаны спыніць крымінальнае злачынства.

Вядома, па-добраму наогул не трэба было лезці - тэлефануй у 102, калі табе здаецца, што парушаецца грамадскі парадак. А так... у цывільным жыцці лезеш вучыць дзяцей. А потым страляеш. Нават калі казаць аб патрэбнай самаабароне, то тут відавочна яе перавышэнне.

Ніхто нават з таго лагера не ацэніць гэтую дурасць як подзвіг», - дадаў афіцэр.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках