20 красавiка 2024, Субота, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, дзе можа прайсці Еўравізія-2023

5
Стала вядома, дзе можа прайсці Еўравізія-2023

Еўрапейскі вяшчальны звяз разглядае для правядзення конкурсу дзевяць гарадоў.

Еўравмзія-2023 пройдзе не ва Украіне праз немагчымасць гарантаваць бяспеку ўдзельнікам і гледачам. Такую пастанову прыняў Еўрапейскі Вяшчальны Звяз і прапанаваў правесці яе ў краіне, чый удзельнік заняў другое месца - Вялікабрытаніі, піша «Униан».

На сайце песеннага конкурсу пералічылі гарады, якія патэнцыйна маглі б прыняць канкурсантаў з усяго свету ў наступным годзе. Адзначаецца, што павінны быць выкананыя некаторыя патрабаванні. Напрыклад, павінна быць магчымасць размясціць мінімум 10 тысяч гледачоў, арганізаваць прэс-цэнтр на 1 500 журналістаў. У горадзе, дзе будзе праводзіцца фестываль, абавязкова павінен быць Міжнародны аэрапорт. Таксама павінны быць гатэльныя нумары для размяшчэння прынамсі 2 000 дэлегатаў, журналістаў і гледачоў.

Такім патрабаванням адпавядаюць многія гарады, але сёння ў спісе прэтэндэнтаў іх 9: Абэрдзін, Белфаст, Бірмінгэм, Ліверпуль, Лондан, Манчэстэр, Ньюкасл, Нотынгэм і Шэфілд.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках