25 красавiка 2024, Чацвер, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Амаль усе прадукты ці нашмат таннейшыя, ці кошт такі ж, як у Беларусі»

17
«Амаль усе прадукты ці нашмат таннейшыя, ці кошт такі ж, як у Беларусі»

Беларуска шчыра расказала пра жыццё ў Гданьску.

Случчанка Юлія Свістунова ўжо паўгода разам з сям'ёй жыве ў Польшчы ў Гданьску. Яна расказала kurjer.info аб тым, што яе здзівіла ў людзях і грамадстве:

Стаўленне да людзей

Польшча - добры варыянт для эміграцыі. Па-першае, нашы мовы крыху падобныя. Па-другое, Польшча блізка да Беларусі. Ну і, па-трэцяе, тут добра ставяцца да эмігрантаў. Самі палякі ездзяць на заробкі ў Нямеччыну, таму гэта для іх нармальна.

Перад пераездам шмат чытала, што эмігранту цяжка зняць кватэру, але нам папаліся такія гаспадары, якіх не хвалявала, што мы з іншай краіны.

Садок знайшлі дзіцяці без праблем. Выхавальнікі ўвесь час дапамагаюць і ідуць насустрач. Спачатку яны перажывалі, што дзіця не мае стасункаў з іншымі, і спрабавалі выбіць бясплатна курс мовы і псіхолага.

Цяпер праводзіцца роварны травень - конкурс ва ўсім горадзе. Дзеці ў садок, у школу павінны прыязджаць на якім-небудзь сродку перамяшчэння - ровары, самакаце, роліках. Выхавацелька спытала, чаму мой сын так не прыязджае і не збірае налепкі, як усе дзеці. Я ёй напісала, што ў нас няма самаката ці ровара. Выхавацелька напісала аб гэтым іншым бацькам, і адразу некалькі падахвоціліся падарыць нам самакат. Я ледзь не расплакалася ад такога клопату і жадання дапамагчы. Яна кажа, што бачыла, як Давід сумуе, калі ўсе дзеці атрымліваюць налепкі. А цяпер ён атрымлівае іх разам з іншымі хлопцамі.

Стаўленне да жывёл

Вельмі здзівіла, як у Польшчы любяць свойскіх жывёлін. Тут амаль у кожнага ёсць ці сабака, ці кот. На шпацыры прынята прыбіраць за жывёлінай. Каля крам стаяць місачкі і палачкі, куды можна прывязаць свайго сабаку. Ёсць пляцоўкі для сабак, часта ёсць абгароджаная дзіцячая пляцоўка і такая ж для сабак. Таксама тут няма бадзяжных жывёл. Калі вы хочаце ўзяць сабаку з прытулку, то павінны прайсці адмысловую працэдуру ўсынаўлення.

Па вуліцах тут не бегаюць бадзяжныя сабакі, затое бегаюць дзікі і лісы. Вакол лесу, і жывёлы ў пошуках ежы часта выбягаюць у горад, часам нават у цэнтр.

Умовы для раварыстаў

Падабаецца, што тут усюды ёсць роварныя дарожкі, у транспарце - месцы для ровараў, і іх тут вельмі шмат (нават залішне шмат).

Кошты

Вельмі здзівілі кошты. Амаль усе прадукты ці нашмат таннейшыя, ці кошт такі ж, як у Беларусі, пры тым што ўзровень прыбытку тут значна вышэйшы. Сталі есці тое, што дома не маглі сабе дазволіць: ласось, клубніцы і буякі зімой, усе віды садавіны, ёгурты. І не па святах, а кожны дзень. Марозіва заўсёды ляжыць у маразілцы. Таксама тут вельмі актуальна сачыць за акцыямі ў розных крамах.

Яшчэ здзівіла гатовая ежа ў супермаркетах. Можна набыць гатовую лазанню ці піцу і быць упэўненым, што гэта будзе смачна.

Вялікая колькасць сарок

Як толькі мы пераехалі мяжу Польшчы, я ўбачыла столькі гэтых птушак, колькі за ўсё жыццё не бачыла. Добра чайкі памерам з сабаку, але сарокі?

Нязвыклы працоўны графік

Праца ў асноўным пачынаецца а 6, 7 раніцы і заканчваецца а 15, 16 дня. Садкі, дарэчы, працуюць ад 6.00 да 17.00.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках