20 красавiка 2024, Субота, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь імкліва страчвае малы і сярэдні бізнэс

5
Беларусь імкліва страчвае малы і сярэдні бізнэс

Колькі ІП і кампаній закрыліся з пачатку года?

У Беларусі працягваецца знікненне малога і сярэдняга бізнэсу. Так, за пяць месяцаў гэтага года ва ўсёй краіне закрылася больш за 3,2 тысячы мікраарганізацый і 2,1 тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў. Гэта вынікае са звестак міністэрства падаткаў і збораў, піша zerkalo.io.

Аб тым, што малы і сярэдні бізнэс у Беларусі сутыкнуўся з сур'ёзнымі праблемамі, раней паведамляла рада развіцця прадпрымальніцтва пры ўрадзе. Сярод іх - скарачэнне рынкаў збыту, складанасці з разлікамі і лагістыкай. На гэтым фоне краіна з пачатку года страціла 7500 суб'ектаў малога і сярэдняга бізнэсу, адзначаюць у радзе.

На пачатак чэрвеня ў Беларусі налічвалася 270 966 індывідуальных прадпрымальнікаў. Гэта на 2 154 менш, чым на пачатак гэтага года. Іх колькасць вырасла ў Гарадзенскай, Менскай і Магілёўскай абласцях, у астатніх - упала.

Пры гэтым унёсак індывідуальных прадпрымальнікаў у мясцовыя бюджэты расце. На ІП агулам у краіне ў студзені-траўні прыпадала 3,1% ад падатковых паступленняў рэгіёнаў. У 2021 годзе гэты паказчык быў на ўзроўні 2,3%.

Што да мікраарганізацый (кампаній са штатам да 15 чалавек), то на пачатак гэтага месяца іх налічвалася 83 001. Гэта на 3278 менш, чым на пачатак года. Іх стала менш ва ўсіх рэгіёнах, а таксама ў Менску. Пры гэтым падатковы націск на мікраарганізацыі таксама вырас. У студзені-траўні ён склаў 10,2%. У 2021 годзе гэты паказчык быў на ўзроўні 8,7%.

Ва ўсіх рэгіёнах таксама знізілася колькасць малых арганізацый (колькасцю ад 16 да 100 чалавек).

Сярэдніх арганізацый (колькасць ад 101 да 250 работнікаў) на пачатак чэрвеня ў цэлым у краіне налічвалася 2093. Гэта на 56 менш, чым на пачатак года. Іх колькасць вырасла толькі ў Менску і Гарадзенскай вобласці.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках