25 красавiка 2024, Чацвер, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУВ: Войска Украіны ладзіць контрнаступ на Херсон

4
ГУВ: Войска Украіны ладзіць контрнаступ на Херсон

Вынікі ўздзеяння на войскі РФ будуць прыкметныя ў жніўні.

Першыя прыкметныя вынікі контрнаступальных дзеянняў Узброеных сіл Украіны пад акупаваным Херсонам можна будзе ўбачыць ужо са жніўня. Вайсковая аперацыя будзе складанай, аднак яе нельга назваць немагчымым працэсам. УСУ праводзяць ужо работу, вынікі пакуль нязначныя, але яны ўжо ёсць. Пра гэта заявіў начальнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Кірыл Буданаў.

У інтэрв'ю Reuters ён расказаў аб тым, што першыя вынікі аперацыі ўкраінскіх войскаў для вызваленні Херсона з'явяцца ўжо з пачатку жніўня. Контрнаступ на гэтым кірунку будзе цяжкім, але магчымым.

"...са жніўня варта чакаць прыкметных вынікаў вайсковай чыннасці Украіны (у кірунку захопленага Херсона - рэдакцыя). Пачакайце крыху, і мы паглядзім, што гэта прынясе", - адзначыў Буданаў.

Паводле ягоных слоў, сілы абароны Украіны ўжо здалелі дасягнуць пэўнага прагрэсу ў прасоўванні ў кірунку да захопленага расейцамі места.

'Як бачыце, нейкія акцыі ўжо адбываюцца. Яны не значныя, але яны адбываюцца», - дадаў начальнік ГУВ.

Таксама Кірыл Буданаў падкрэсліў, што контрнаступ УСУ будзе залежаць ад мноства чыннікаў. Сярод іх высокая забяспечанасць войскаў, якая будзе залежаць ад паставак зброі замежнымі дзяржавамі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках