Пуцін: Узгодненыя ўсе пытанні што да «саюзнай дзяржавы»
34- 25.06.2022, 20:39
- 25,590

Пра гэта расейскі кіраўнік заявіў на сустрэчы з Лукашэнкам.
Расейскі кіраўнік Пуцін на сустрэчы з беларускім узурпатарам Лукашэнкам заявіў, што ўсе пытанні што да «саюзнай дзяржавы» ўзгодненыя. Праўда, драбніц не абвясціў.
- У полі нашага зроку застаюцца пытанні, звязаныя з будаўніцтвам «саюзнай дзяржавы». Там усё ўстановамі ўзгоднена, пытанне ў рэалізацыі пазначаных мэт, - цытуюць Пуціна «РИА Новости».