25 красавiка 2024, Чацвер, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўная Рада Украіны прапануе ўзмацніць мяжу з Беларуссю і РФ

8
Вярхоўная Рада Украіны прапануе ўзмацніць мяжу з Беларуссю і РФ

Размова ідзе пра мінныя палі і двухкіламэтровую спецыяльную зону.

Ва ўкраінскі парламент унесены законапраект аб абароне меж Украіны (№ 7475), піша unian.net.

Праектам закона прапануецца зліквідаваць перашкоды для інжынернага ўладкавання інфраструктуры дзяржаўнай мяжы на землях прыродна-запаведнага фонду Украіны.

Акрамя гэтага, прапануецца вылучыць уздоўж украінска-расейскага і ўкраінска-беларускага адцінкаў мяжы большай часткі зямель для ўзмоцненага ўладкавання сродкаў абароны. Маецца на ўвазе, сярод іншага, уладкаванне мінных палёў.

Таксама прапануецца ў межах двух кіламэтраў ад меж з РФ і Беларуссю ўстанавіць спецыяльны памежны рэжым. Размова ідзе аб забароне вольнага ўезду, знаходжання, жыхарства, перасоўвання асоб, правядзення работ, якія не звязаныя з абаронай або аховай мяжы.

Акрамя гэтага, прапануецца пераразмеркаваць паўнамоцтвы складальнікаў сэктара бяспекі ды абароны, звязаных з абаронай дзяржаўнай мяжы ў мірны час, у час дзеяння ваеннага становішча, а таксама ў іншых крызісных сітуацыях. Сярод іншага размова ідзе аб урэгуляванні парадку прыцягнення Узброеных Сіл Украіны да ўзмацнення аховы дзяржаўнай мяжы і замацавання ў заканадаўстве існага комплексу захадаў для заслоны сэктараў, якія знаходзяцца пад пагрозай.

Народныя дэпутаты таксама прапануюць спрасціць працэдуру прымусовага выгнання з Украіны нелегальных мігрантаў. Даць права прыняцця такіх пастаноў хочуць дзяржаўным органам (СБУ, ДМС, памежнікі). У суд прапануюць звяртацца ўжо для затрымання з мэтай выканання выгнання.

Сярод іншага - хочуць выключыць злоўжыванне працэдурай набыцця статусу ўцекача асобамі, якім забаронены ўезд ва Украіну, або якія нясуць пагрозу памежнай бяспецы Украіны.

З такой мэтай некалькі дзясяткаў народных дэпутатаў-аўтараў законапраекта прапануюць унесці змены ў Зямельны кодэкс Украіны і КУАП і шэраг законаў Украіны ("Аб дзяржаўнай мяжы Украіны", "Аб Дзяржаўнай памежнай службе Украіны", "Аб памежным кантролі", "Аб абароне Украіны" , "Аб выключнай (марской) эканамічнай зоне Украіны", "Аб прыродна-запаведным фондзе Украіны", "Аб прававым статусе замежнікаў і асоб без грамадзянства" і "Аб уцекачах і асобах, якія маюць патрэбу ў дадатковай або часовай абароне").

На 25 чэрвеня законапраект прадстаўлены для азнаямлення дэпутатам.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках