16 красавiка 2024, aўторак, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два дні з паралізаванымі рукамі поўз да сваіх: неймаверная гісторыя байца УСУ

4
Два дні з паралізаванымі рукамі поўз да сваіх: неймаверная гісторыя байца УСУ

Дзмітрыя Фінашына цяжка паранілі ў баі каля Папаснай.

Баец УСУ Дмытро Фінашын (мянушка "Фін") пасля таго, як у баі каля Папаснай (Луганшчына) страціў усіх пабрацімаў, з паралізаванымі рукамі здолеў дапаўзці да сваіх і выжыць. Гэтую неймаверную гісторыю галівудскага размаху расказала агенцтва "Укрінфарм".

Пайшлі зачышчаць лясок каля Папаснай, дакладней, каля Якаўлеўкі, недалёка ад Салядара. Выходзілі спачатку ўчатырох: я, Азоўчык, Сакрат, і адзін з тутэйшых. Пачаўся бой. Мне перабіла руку. Куля заляцела ў аўтамат, і ад энэргіі проста вылецела ўсё нутро. Палец правай рукі вісеў на скуры, боўтаўся, ну, рукавіца была, трохі трымала. І тут я адчуваю такі плясь, прылятае ў шалом. У мяне было ўражанне, што мне штосілы даў молатам па галаве нейкі волат. А наступны стрэл - і мне трапляе ў левую руку, і боль адразу проста люты", - сказаў Фінашын.

Наступныя два дні для байца УСУ ператварыліся ў суцэльны галюцынагенны жах. Пагатоў усе пабрацімы з гэтай вылазкі загінулі.

"На правай руцэ палец боўтаецца і з адкрытай ранай, страшэннай дакукай стала левая рука, якую мне таксама хацелася ўжо проста адцяць. І я б гэта зрабіў, толькі сіл не было", – сказаў ён.

Толькі 25 траўня "Фін" здалеў выпаўзці да ўкраінскіх пазіцый.

"Бачаць мяне. Крычаць - жывы. Гляджу, а гэта Док і Паляк, я іх знаю, мы з імі працавалі […] Далей ачуўся ў рэанімацыі, мяне рыхтавалі да аперацыі. Я быў вельмі прыемна здзіўлены, усё новенькае, сучаснае. Усё добра зроблена. Медсёстры бегаюць […] Рэампутацыю правялі ўвечары, зноў прыехаў я ў рэанімацыю. А раніцай мне паставілі такі столік, я саджуся і пачынаю нейкую там кашу трушчыць, сунуў лыжку, паміж двума пальцамі, мезенцам і безназоўным, сяджу і так ем", – падсумаваў Фінашын.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках