4 кастрычнiка 2022, aўторак, 16:48
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі цяпер беларусам каштавацьме тур на мора?

14
Колькі цяпер беларусам каштавацьме тур на мора?

Цана шакуе.

Каранавірус, захоп самалёта, вайна ва Украіне - прычыны, з якіх шмат якім беларусам адпачынак на моры стаў недаступны. "Брестская газета" вывучыла, колькі сёння каштуюць самыя папулярныя авіяцыйныя кірункі.

Сёння для берасцейцаў знакамітая сцэна з фільма "Дастукацца да нябёсаў", дзе адзін з галоўных герояў марыў трапіць на мора, стала яшчэ больш блізкай і зразумелай. Калі мінулым летам для нашых суграмадзян была адкрытая параўнальна недарагая Украіна са сваімі чарнаморскімі курортамі, то сёлета і гэтая магчымасць знікла.

Для таго, каб жыхару Берасця трапіць на марскі курорт небам, трэба як мінімум адправіцца ў Менск. Са сталіцы яшчэ лятаюць чартары ў Грузію, ААЭ, Сочы, і, вядома, Турцыю і Егіпет. Праўда, сёння дарога ў апошнія дзве краіны прыкметна павялічылася ў кіламэтрах і гадзінах. Напрыклад, з Менска да Турцыі чартарны рэйс ляціць 6 гадзін, а да сонечнага Егіпта ажно 8,5 гадзін. З аблётам праз Казахстан і дазапраўкай у Актаў. А яшчэ шлях з Берасця да Менска ў гэтую схему трэба дадаць.

Чакана, што значнае ўскладненне маршруту негатыўна адбілася на кошце тураў. Яны, можна сказаць, сталі надхмарнымі.

Напрыклад, цана тураў у сталіцу Турцыі - Стамбул, стартуе ад 550 еўраў або 1496 беларускіх рублёў на аднаго чалавека. Але не спяшайцеся цешыцца. Гаворка ідзе толькі аб 4 начах. Ляцець у былы Канстанцінопаль давядзецца доўга: вылет з Менска а 7.30, а прылёт ажно а 14.00. Дарэчы, у кошт туру ўключаныя толькі сняданкі. Адпачынак будзе праходзіць у гатэлі "без пэўнага віду з пакою". Ну, а што Вы хацелі за такую цану?

Змяняем наладкі і ставім замест Стамбула сонечную Анталію. Мінімальная цана адпачынку на дваіх у трохзоркавым гатэлі на 8 начэй – 3724 беларускія рублі. Зноў-такі, калі гаварыць аб харчаванні, гаворка ідзе толькі аб сняданках.

Дзеля цікавасці, 10 начэй з пакетам all inclusive, праўда, ужо ў Аланьі каштавацьме 5852 рублі. Гатэль, нягледзячы на "дзікую" цану, толькі тры зоркі. Дарэчы, самы дарагі тур на 10 начэй каштуе €52 249.

Недалёка што да цаны адышоў і Егіпет. Упадабаны чырвонаморскі курорт таксама ўзляцеў цаной. Мяркуйце самі: 10 начэй у Шарм-эль-Шэйху з пакетам «усё ўключанае» каштуе 5808 рублёў. А нумар з відам на мора, ні многа, ні мала – 10125 рублёў.

А калі яшчэ і ўспомніць, што ляцець у Егіпет за блізкі свет, аж цэлых 8,5 гадзін….

А што з ААЭ? Адпачынак тут, мабыць, самы дарагі з усіх іншых варыянтаў нашай выбаркі. За 7 арабскіх начэй у Дубаі з all inclusive давядзецца аддаць ад 6908 беларускіх рублікаў. На дваіх. Такі кошт за «Казку Аладзіна». Пасля такой цаны сэнс глядзець, а колькі ж будзе каштаваць тур на 10 або 14 начэй, для пераважнай большасці нашых суграмадзян аўтаматычна адпадае.

Таму памяняем краявіды дзівоснага, ва ўсіх аспектах, Усходу на маляўнічыя краявіды Паўднёвага Каўказу. Размова аб Грузіі. Мы робім гэта знарок, каб пасля цаны ААЭ грузінская магла хоць камусьці здацца прымальнай. Хаця і тут далёка не ўсё адназначнае. Цэны тураў у Батумі стартуюць ад 4502 рублёў. Размова аб тыдні адпачынку на дваіх без харчавання.

Як варыянт, можна паехаць у тур па роднай Беларусі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».