29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уначы Пуцін тэрмінова прыбыў у Крэмль

54
Уначы Пуцін тэрмінова прыбыў у Крэмль

Гэта адбылося адразу пасля сустрэчы з Лукашэнкам у Санкт-Пецярбургу.

У ноч з 25 на 26 чэрвеня прэзідэнт краіны-агрэсара Уладзімір Пуцін тэрмінова прыбыў у Крэмль, паведамляе УНІАН.

Пуцін прыбыў у Крэмль адразу ж пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Санкт-Пецярбургу, паведамляюць у сацыяльных сетках.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў у каментары расейскаму прапагандысцкаму рэсурсу ТАСС паведаміў, што дыктатар прыехаў у Крэмль «не для падрыхтоўкі экстраннай заявы».

Лукашэнка папрасіў Пуціна «дапамагчы» з ядзернай зброяй каля межаў Беларусі

25 чэрвеня 2022 года Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным пракаментаваў ізаляцыю Калінінграда Літвой.

Лукашэнка заявіў, што яму «жыццёва важна» абмеркаваць з Пуціным пытанні абароны. З ягоных слоў, забарона на транзіт у Калінінград «падобная на абвяшчэнне вайны».

Пры гэтым Лукашэнка «папрасіў» Пуціна дапамагчы з «люстраным адказам» на палёты авіяцыі NATO з ядзернай зброяй ля межаў Беларусі.

Пуцін заявіў, што цягам найбліжэйшых месяцаў Масква перадасць Менску комплексы «Іскандэр-М». А таксама аб тым, што Су-25 на ўзбраенні Беларусі можна аснасціць ядзернымі зарадамі на авіязаводах у РФ і пачаць падрыхтоўку лётнага складу.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках