25 красавiка 2024, Чацвер, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: Украіна павінна дапамагчы беларусам распачаць народна-вызваленчую барацьбу

40
Эксперт: Украіна павінна дапамагчы беларусам распачаць народна-вызваленчую барацьбу

Рухальнай сілай стане беларуская дыяспара, якую можа дапамагчы ўзброіць Захад.

Прадаўжэнне выкарыстання тэрыторыі Беларусі для ажыццяўлення ўзброенай агрэсіі супраць Украіны заканамерна ўзняла хвалю хэйту супраць беларусаў. І беларусы гэта разумеюць, піша ўкраінскі палітычны эксперт Руслан Рохаў у "Фэйсбуку".

Два дні нясецца нянавісць у бок беларусаў ва ўкраінскім сегменце "Фэйсбука". Адна толькі праблема, Крэмль гэтага і дамагаецца. Там хочуць, каб мы пачалі ненавідзець беларусаў, а яны ў сваю чаргу нас. ГУР МА паведаміла пра тэракты ў Мазыры, якія рыхтуюць рашысты. Быццам бы – як адказ Украіны на ўдары з тэрыторыі РБ.

Ва ўмовах рэалізацыі гэтага сцэнара рашысты змогуць стварыць дастатковыя ўмовы, якія прымусяць Аляксандра Лукашэнку ўключыць войска РБ у вайну. Гэта, з аднаго боку, прывядзе да неабходнасці адцягвання значных сілаў УСУ назад, на паўночны фронт, а з другога боку – створыць колькасную перавагу арміі РФ на Усходнім фронце, што зможа дапамагчы ім сфармаваць дастатковы "ўдарны кулак" для выхаду на адміністрацыйныя межы Луганскай і Данецкай абласцей.

Гэта вельмі непажаданы сцэнар развіцця падзей, таму афіцыйны Кіеў павінен перагледзець палітыку ў дачыненні да Беларусі.

Спадзявацца, што Лукашэнка знойдзе чарговыя магчымасці ўнікнуць паўнавартаснага ўблытвання ў вайну, з'яўляецца не найлепшай стратэгіяй.

Варта стварыць умовы, пры якіх марыянетка Крамля будзе баяцца ўступіць у бой, таму што ён закончыцца дэакупацыяй Беларусі і ягоным адхіленнем ад кіраўніцтва.

Але гэта мы не можам рабіць нашымі намаганнямі, бо гэта вядзе да рэалізацыі сцэнарыя з адкрыццём паўночнага фронту і колькаснай перавагай рашыстаў на ўсходзе.

Тут было б разумна падтрымаць тых беларусаў, якія публічна заяўляюць пра гатоўнасць весці народна-вызваленчую барацьбу. Каб гэтыя беларусы сфармавалі дастаткова шматлікія ўзброеныя брыгады ў шэрагах УСУ, сеючы надзею ў сэрцах беларусаў, што іх хутка вызваляць. Гэта, з аднаго боку, матывуе людзей унутры Беларусі ствараць партызанскія сеткі, а з другога – будзе наганяць страх на Лукашэнку.

Я ўжо пісаў у сябе, што ўсіх тых, хто здольны быў чыніць супраціў, акупацыйны рэжым Крамля, у асобе Аляксандра Лукашэнкі, выправадзіў за межы Рэспублікі Беларусь. Так што цяпер адзіны шанец для беларусаў аднавіць уласны суверэнітэт – гэта народна-вызваленчая барацьба. І сілай, якая яе рухае, могуць стаць толькі беларусы ў дыяспары, якія маглі б паспрабаваць узброіцца з дапамогай хаўруснікаў і здабыць адпаведную магчымасць.

Я ведаю шэраг беларусаў, якія былі б гатовыя да барацьбы, чакаючы, каб у Кіеве далі "зялёнае святло".

Мяркую, што афіцыйнаму Кіеву не варта назіраць за тым, як Крэмль распальвае варожасць паміж украінцамі і беларусамі, а лепш дапамагчы ім распачаць народна-вызваленчую барацьбу.

Кажу пра гэта з моманту выхаду рашыстаў за межы паўночных межаў, але пакуль не быў пачуты.

Мы павінны навязваць уласныя гульні, а не гуляць у чужыя. Украіна павінна не рэагаваць, а весці праактыўную палітыку.

Крэмль плануе свае стратэгіі ў актуальным ландшафце, а мы павінны мяняць яго і планаваць сваю ў новым. Так у нас заўсёды будзе стратэгічная перавага.

Такім, на маю думку, мусіў бы быць адказ Кіева на дзеянні Крамля.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках