20 красавiка 2024, Субота, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: У Расеі наступіў дэфолт у вонкавай пазыцы

17
Bloomberg: У Расеі наступіў дэфолт у вонкавай пазыцы

Трымальнікі расейскіх еўрабондаў не атрымалі выплаты ў час.

У ноч на 27 чэрвеня ў Расеі ўпершыню з 1918 года адбыўся дэфолт у вонкавай пазыцы, паколькі скончыўся льготны перыяд для выплаты блізу 100 млн даляраў пратэрмінаваных плацяжоў у дзяржаблігацыях, паведамляе агенцтва Bloomberg у панядзелак, 27 чэрвеня.

Афіцыйнага абвяшчэння дэфолту не здарыцца. Звычайна гэта робяць міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы, але ўсе яны прыпынілі сваю дзейнасць у Расеі, паказвае Bloomberg. Пры гэтым з такой аб'явай маглі выступіць трымальнікі бондаў, але яны пакуль што спрабуюць ацаніць, якія шанцы вярнуць усё ці прынамсі частку сваіх грошай, піша агенцтва. Для абвяшчэння дэфолту крэдыторамі неабходна, каб з гэтым пагадзілася чвэрць трымальнікаў аблігацыяй, паведамляе "Нямецкая хваля".

Гэта першы дэфолт Расеі ў вонкавай пазыцы з 1918 года, калі бальшавікі адмовіліся ад пазык царскага рэжыму, піша Bloomberg.

У Расеі ёсць грошы, але яна не можа іх перавесці

У красавіку Мінфін ЗША не прадоўжыў часовую ліцэнзію, якая рабіла выключэнне з санкцый і дазваляла трымальнікам расейскіх аблігацый атрымліваць плацяжы ад Расеі. Тэрмін дзеяння гэтай ліцэнзіі скончыўся 25 траўня. Да вечару 27 траўня трымальнікі расейскіх еўрабондаў не атрымалі купонныя выплаты амаль на 100 млн даляраў, пасля чаго пачаўся адлік 30 дзён да абвяшчэння дэфолту ў гэтых плацяжах.

Праз санкцыі брытанскі Citibank адмовіўся выконваць функцыі плацежнага агента ў расейскіх даляравых выпусках. Мінфін у выніку перадаў гэтыя функцыі Нацыянальнаму разліковаму дэпазітарыю (НРД), унёс сродкі на рахунак і заявіў, што выканаў усе абавязальніцтвы. Пазней НРД патрапіў у шосты пакет санкцый ЕЗ. У Крамлі гэтую пастанову назвалі спробай Брусэля падштурхнуць Расею да "штучнага дэфолту". 22 чэрвеня прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб часовым парадку выканання абавязальніцтваў у вонкавай пазыцы Расеі ў валюце, які прадугледжвае здзяйсненне такіх выплатаў у рублях.

Міністр фінансаў Расеі Антон Сілуанаў на мінулым тыдні заявіў, што "стварэнне штучных перашкодаў для Расейскай Федэрацыі ў абслугоўванні дзяржаўнай вонкавай пазыкі патрэбнае для таго, каб павесіць ярлык дэфолт". "Заявіць можна што заўгодна, і ярлык паспрабаваць павесіць. Але ўсе, хто разбіраецца, разумеюць, што ніякі гэта не дэфолт. Шчыра кажучы, уся гэтая сітуацыя выглядае як фарс", – заявіў Сілуан.

Маркер ператварэння краіны ў ізгоя

"Гэта вельмі, вельмі рэдкая сітуацыя, калі іншы ўрад змушае краіну абвясціць дэфолт, хоць у яе ў іншай сітуацыі былі б сродкі для выплатаў", – сказаў Bloomberg старэйшы аналітык суверэнных дзяржавах у Loomis Sayles & Company LP Хасан Малік.

Bloomberg называе "падзею дэфолту" хутчэй сімвалічнай для расейскай эканомікі і расейцаў, "якія перажываюць двухзначную інфляцыю і найгоршы эканамічны спад за апошнія гады". "Гэта змрочны маркер хуткага ператварэння краіны ў эканамічнага, фінансавага і палітычнага ізгоя", – канстатуе агенцтва.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках