20 красавiка 2024, Субота, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне ліквідаваны расейскі маёр, які бамбаваў Чарнігаў

Ва Украіне ліквідаваны расейскі маёр, які бамбаваў Чарнігаў

Смерць расейскага пілота пацвердзілі і ў РФ.

Ва Украіне ліквідаваны расейскі маёр Равіль Гатараў. Ён быў пілотам знішчальніка-бамбавіка Су-34 варожых ваенна-касмічных сілаў і скідаў бомбы на мірныя гарады.

Пра "дэнацыфікацыю" і "дэмілітарызацыю" чарговага вайскоўца пуцінскай арміі паведаміў афіцэр УСУ Анатоль Штэфан у Telegram.

"Пілот Су-34 маёр Гатараў Равіль афіцыйна дэнацыфікаваны і дэмілітарызаваны", – напісаў Штэфан.

Гатараў быў лётчыкам штурмавіка Су-25 ВКС РФ і бамбаваў украінскі Чарнігаў. Вядома, што яго ліквідавалі яшчэ ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання пуцінскай арміі ва Украіну, аднак цела перадалі родным толькі праз чатыры месяцы.

Смерць расейскага пілота пацвердзілі і ў РФ.

Гатараў з'яўляўся нараджэнцам Чэлябінскай вобласці РФ. Паводле паведамленняў у мясцовых сацсупольнасцях, 25 чэрвеня акупанта пахавалі ў сяле Халітава Кунашакскага раёна.

"Праводзілі ў апошні шлях Равіля Гатарава, які загінуў падчас спецыяльнай ваеннай аперацыі Расеі ва Украіне. Равіль Рамановіч быў маёрам, лётчыкам", – гаворыцца ў пасце.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках