16 красавiка 2024, aўторак, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі – датычным да ракетных удараў па Украіне: Вы не схаваецеся ў Беларусі

3
Зяленскі – датычным да ракетных удараў па Украіне: Вы не схаваецеся ў Беларусі

Ваенных злачынцаў чакае суд.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 26 чэрвеня ў сваім звароце, апублікаваным на сайце Офіса прэзідэнта, заявіў, што ўсе, хто мае дачыненне да нанясення ракетных удараў РФ па Украіне, панясуць адказнасць.

Зяленскі расказаў, што 25 чэрвеня РФ за дзень выпусціла па Украіне 62 ракеты, частка з іх была збітая СПА. 26 чэрвеня ракетныя ўдары па ўкраінскіх гарадах прадоўжыліся, пацярпелі мірныя людзі.

"Усе лётчыкі, дыспетчары, тэхнікі ды іншыя людзі, якія забяспечваюць запуск ракетаў па Украіне, павінны разумець: мы ўсіх вас знойдзем. Кожны з вас будзе адказваць за гэтыя ўдары. І калі нехта думае, што сыдзе ад адказнасці, сказаўшы, што такі быў загад, – вы памыляецеся. Калі вашы ракеты б'юць па жылых дамах – гэта ваенныя злачынствы. Суд – вось што вас усіх чакае. І вы не схаваецеся нідзе – ні на берагах Каспійскага мора, над якім запускаюцца вашы ракеты, ні ў Беларусі... Нідзе", – дадаў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках