20 красавiка 2024, Субота, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японія абвясціла пра новы пакет санкцый супраць Расеі

4
Японія абвясціла пра новы пакет санкцый супраць Расеі

Абмежаванні закрануць 70 людзей і 90 кампаній.

На саміце G7 у Нямеччыне прэм'ер-міністр Японіі Фуміа Кісіда абвясціў пра дадатковыя санкцыі супраць Расеі, уключаючы забарону на ўвоз расейскага золата. Пра гэта паведамляе NHK.

Сярод новых абмежаванняў:

забарона на ўвоз расейскага золата;

забарона на некаторыя паслугі для Расеі, як бухгалтарскія і траставыя;

далейшае пашырэнне захадаў для замарожвання актываў прыкладна для 70 расейскіх фізічных асобаў;

забарона на экспарт у дачыненні да 90 арганізацый, звязаных з ваеннай сферай.

"Мы знаходзімся на ростанях гісторыі. Пытанне ў тым, ці зможам мы падтрымліваць міжнародны парадак, заснаваны на правілах. Рада Бяспекі ААН і іншыя структуры не адрэагавалі напоўніцу", – сказаў Кісіда на саміце.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках