19 красавiка 2024, Пятніца, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Луганшчыне гарыць склад боепрыпасаў акупантаў

4
На Луганшчыне гарыць склад боепрыпасаў акупантаў

Над Зімагор'ем падняўся дым і відаць, як дэтануюць снарады.

У Зімагор'і Луганскай вобласці, якое часова знаходзіцца пад акупацыяй расейскіх войскаў, загарэўся варожы склад боепрыпасаў. Над горадам падняўся дым і было відаць, як дэтануюць снарады.

Відэа пажару апублікавалі 27 чэрвеня ў Telegram-канале Цэнтра стратэгічных камунікацый, піша obozrevatel.com.

"Склад боепрыпасаў у Зімагор'і ў часова акупаванай Луганскай вобласці перадае прывітанне!" – сказана ў подпісе пад відэа.

Аўтар удакладніў, што гэты аб'ект знаходзіцца прыкладна за 50 км ад пазіцый Узброеных сілаў Украіны, намякнуўшы на ўзбраенне, якое маглі ўжыць украінскія абаронцы.

Рэсурсы прапагандыстаў пацвердзілі, што быў нанесены ўдар, аднак не ўдакладнілі, па якім менавіта аб'екце.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках