29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саміт прыхільнікаў Пуціна

10
Саміт прыхільнікаў Пуціна

Што робяць Індыя і Кітай.

Выступ расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна на саміце кіраўнікоў пяці краін групы БРІКС быў шырока выкарыстаны расейскай прапагандай як довад таго факту, што пасля свайго маштабнага нападу на Украіну Расея зусім не з'яўляецца ізаляванай краінай. І сапраўды - нягледзячы на вайну, саміт сабраўся і яго ўдзельнікі адзначалі сваё імкненне развіваць сувязі і крытыкавалі Захад.

Аглядальнік польскага часопіса Polityka Маціюш Мадзіні называе сустрэчу «самітам прыхільнікаў Пуціна» і падкрэслівае: «Ужо сам факт правядзення саміту БРІКС з удзелам усіх сябраў гэтай групы ў той час, калі Расея парушае міжнародныя нормы, абуральны. Уладзімір Пуцін і яму падобныя дзесяцігоддзямі выкоўвалі свой парадак, у якім дзейнічаюць іншыя правілы, чым у NАТО ці ЕЗ», - піша ўкраінскі палітолаг і публіцыст Віталь Портнікаў для «Радыё Свабода».

Аглядальнік Французскага радыё Гелія Пеўзнер нагадвае, што з усіх краін групы вайну асудзіла толькі Бразілія, хаця яе прэзідэнт Жаір Балсанару абдымаўся з Пуціным напярэдадні яго ўварвання ва Украіну. А кіраўнік КНР Сі Цзіньпін назваў украінскі крызіс трывожным сігналам - але ў тым сэнсе, што небяспечна «пашырэнне вайсковых звязаў і імкненне да ўласнай бяспекі за кошт бяспекі іншых краін». А гэта класічны расейскі прапагандысцкі наратыў.

Сі Цзіньпін таксама абураны заходнімі санкцыямі супраць Расеі і называе іх бумерангам.

Кітай і Індыя прыкладаюць намаганні, каб змякчыць эфект заходніх санкцый для расейскай эканомікі - яны павялічылі закупкі расейскай нафты, што дазволіць Уладзіміру Пуціну прадоўжыць мілітарызацыю краіны, ваяваць ва Украіне і рыхтавацца да новых разбуральных войнаў. Але, у Пекіне і Дэлі няма асаблівай устурбаванасці з гэтай нагоды.

Калі мы гаворым пра ізаляцыю Расеі, то можам мець на ўвазе толькі ізаляцыю ў свеце дэмакратыі. Але свет аўтарытарызму і папулізму ў прамым сэнсе слова ў захапленні ад Пуціна. Расейскі прэзідэнт стаў першым прадстаўніком гэтага агіднага свету, хто надумаў падмяніць міжнароднае права грубай сілай і кінуў выклік Захаду - хоць, магчыма, сам Пуцін і не разлічваў на такі эфект, бо ён рыхтаваўся не да вайны, а да хуткай спецаперацыі.

Але цяпер для кіраўнікоў Кітая і Індыі поспех Пуціна ў ягоным супрацьстаянні з Захадам — пытанне таго, ці зможа выжыць іх уласны палітычны стыль.

І магчыма, можа быць, цяжка параўноўваць камуністычнага лідара Сі Цзіньпіна і прэм'ера Індыі Нарэндру Модзі, які абараняе сваю ўладу на выбарах, а не на з'ездзе Кампартыі. Але што аб'ядноўвае і гэтых палітыкаў, і прэзідэнта Бразіліі, а таксама прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі (ПАР) Сірыла Рамафосу - дык гэта грэбаванне людзьмі.

Пуцін давёў гэтае грэбаванне да максімуму. Менавіта таму ягоныя калегі з БРІКС размаўляюць з ім з такой павагай. І менавіта таму ад таго, якім будзе вынік вайны Расеі супраць Украіны, залежыць і тое, якім будзе свет у будучыні, і хто будзе вызначаць у ім правілы - дэмакратыя або аўтарытарызм.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках