29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі алігарх Ахметаў падаў пазоў супраць Расеі ў ЕСПЧ

12
Украінскі алігарх Ахметаў падаў пазоў супраць Расеі ў ЕСПЧ
РЫНАТ АХМЕТАЎ

Ён хоча прыцягнуць Крэмль да адказнасці за разбурэнне інфраструктуры, марадзёрства і крадзёж экспартных тавараў.

Украінскі алігарх Рынат Ахметаў падаў пазоў супраць Расейскай Федэрацыі ў Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) праз ваенную агрэсію Расеі супраць Украіны.

Пра гэта паведамляе «Интерфакс-Україна».

Зло не можа заставацца беспакараным. Злачынствы Расеі супраць Украіны і кожнага ўкраінца абуральныя. Вінаватыя павінны панесці пакаранне. Я з дапамогай найлепшых украінскіх і амерыканскіх юрыстаў падаў скаргу ў Еўрапейскі суд па правах чалавека аб кампенсацыі шкоды. Гэты пазоў - адно з першых міжнародных юрыдычных дзеянняў супраць Расеі, мэта якога - спыніць злачынную дзейнасць расейскага агрэсара, знішчэнне ўкраінскай эканомікі і крадзеж украінскіх актываў», - заявіў Ахметаў.

Бізнэсовец просіць еўрапейскі суд прыцягнуць краіну-агрэсара Расею да адказнасці за разбурэнне ўкраінскай інфраструктуры, марадзёрства і крадзёж экспартных тавараў. Яго інтарэсы прадстаўляе міжнародная юрыдычная фірма Covington&Burling LLP.

У дадатак да пазову бізнэсовец просіць суд аб ужыванні тэрміновых забеспячальных захадаў, якія не дапусцяць далейшай блакады ўкраінскіх партоў, марадзёрства, крадзяжу збажыны, а таксама сталі, вырабленай прадпрыемствамі SCM.

Ён таксама заклікае іншых пацярпелых ад расейскай агрэсіі бізнэсоўцаў звяртацца ў суд.

Раней Ахметаў у інтэрв'ю «Новому времени» паведаміў, што плануе падаць пазоў у міжнародны суд супраць Расеі з патрабаваннем кампенсацыі за актывы, знішчаныя расейскай ваеннай агрэсіяй. Прынамсі, толькі шкода, прычыненая расейскімі войскамі металургічным прадпрыемствам Марыупаля, ацэньваецца на $18-20 млрд.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках