16 красавiка 2024, aўторак, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідары G7 адрэагавалі на заявы Пуціна і Лукашэнкі

8
Лідары G7 адрэагавалі на заявы Пуціна і Лукашэнкі

«Група сямі» адзначыла, што агрэсія Расіі супраць Украіны ажыццяўляецца пры падтрымцы беларускага рэжыму.

Лідары краін G7 сур'ёзна заклапочаныя намерам Расеі перадаць Беларусі ракеты з ядзерным патэнцыялам. Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве аб Украіне. Яна апублікаваная на сайце нямецкага старшынства ў «Групе сямі».

У дакуменце дэкларуецца непахіснасць падтрымкі Украіны, вітаецца пастанова Еўрарады надаць краіне статус кандыдата на ўступленне ў ЕЗ.

«Мы будзем прадаўжаць надаваць фінансавую, гуманітарную, вайсковую і дыпламатычную падтрымку і падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца», - гаворыцца ў заяве.

У ёй таксама выказваецца асуджэнне агрэсіі Расеі, якая ажыццяўляецца пры падтрымцы Беларусі.

«Мы асуджаем і не прызнаем спробы Расеі перакроіць межы сілай», — падкрэсліваецца ў заяве.

У ёй зазначаецца, што выкарыстанне Расеяй ядзернай рыторыкі з'яўляецца цалкам непрымальным. Асобна адзначаны намер перадаць Беларусі ракеты з ядзерным патэнцыялам.

«Мы зноў заяўляем аб нашым асуджэнні неапраўданага выкарыстання Расеяй ядзернай рыторыкі і сігналаў. Расея павінна выконваць свае міжнародныя абавязацельствы, у тым ліку тыя, якія забараняюць выкарыстанне хімічнай, біялагічнай або ядзернай зброі. Мы заклікаем Расею паводзіць сябе адказна і праяўляць стрыманасць і зноў заяўляем, што ўсякае выкарыстанне такой зброі было б непрымальным і пацягнула б за сабой цяжкія наступствы. У сувязі з гэтым выказваем сур'ёзную заклапочанасць пасля заявы Расеі аб магчымай перадачы Беларусі ракет з ядзерным патэнцыялам», - заявілі лідары «Групы сямі».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках